Політэхнічны каледж — упэўненасць у заўтрашнім дні!

Политехнический 02

Лета – пара, калі абітурыенты вызначаюць свае далейшыя жыццёвыя маршруты: адны робяць гэта ўпэўнена, хтосьці сумняваецца. А вось для юнакоў і дзяўчат, якія пераступілі ў першы дзень падачы дакументаў парог політэхнічнага каледжа, праблема выбару, відавочна, ужо вырашана.

Гасцям падрыхтавалі прыемны сюрпрыз: яны атрымалі з рук прадстаўнікоў адміністрацыі і старшыні раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Людмілы Казадаевай падарункі ад фундатараў, а ў будучыні, магчыма, і патэнцыяльных работадаўцаў. У гэтым го-дзе імі сталі мабільны аператар “Вэлком”, райспажыўтаварыства, малочны і хлебазавод, аддзяленні “Беларусбанка”, “Белаграпрамбанка”, а таксама райкамы БРСМ і “Белай Русі”.

Былы 9-класнік Ілья Паўлючок з суседніх Жыткавіч спыніўся на спецыяльнасці «Электраманцёр па рамонце і абслугоўванню электраабсталявання».

– Мне падабаецца гэта спецыяльнасць. Пра тое, што рыхтуе такія кадры Лунінецкі каледж, даведаўся з інтэрнэта.

– Навошта цягнуць да апошняга? Лепш адразу быць упэўненымі, што дапамаглі сыну. А тут яшчэ і прыемная нечаканасць: не толькі падалі дакументы, але і атрымалі падарункі, – дадала мама Алена Іванаўна.

Политехнический 01

Пакуль мы размаўлялі, сюды сталі паволі падцягвацца і іншыя маладыя людзі. На гэтую ж спецыяльнасць прынеслі дакументы Мікалай Неўдах і Кірыл Кушнераў з гарадскіх СШ №№3 і 2.
Сярод тых, хто сур’ёзна ставіцца да выбару прафесіі, лунінчанін Назар Ярмольчык (на здымку з намеснікам дырэктара Уладзімірам ЕРМАЛОВІЧАМ):

– Гэта маё першае знаёмства з каледжам, і ад сустрэчы – самыя станоўчыя эмоцыі.
У пацвярджэнне сваіх слоў юнак падаў дакументы.

– Сёння моладзь стаіць перад выбарам, – лічыць галоўны сакратар прыёмнай камісіі Іна Каспяровіч. – Усе задаюць вялікую колькасць пытанняў, што сведчыць: яны прыйшлі сюды мэтанакіравана.
Адказны сакратар Лізавета Кавалевіч расказала аб правілах прыёму і адказала на пытанне пра перспектывы:

– Усё залежыць ад таго, як маладыя людзі будуць вучыцца і наколькі правільна выкарыстаць атрыманыя веды і навыкі. Вядзем работу па садзейнічанні працаўладкавання выпускнікоў на працягу ўсяго года. Аб гэтым гаворыць вялікая колькасць дагавораў і пагадненняў аб супрацоўніцтве з прадпрыемствамі раёна. Праходзяць у нас і кірмашы вакансій. Прыём дакументаў працягнецца да 20 жніўня.

Першы дзень запомніўся мэтанакіраванымі поглядамі, шчырымі адказамі і шчаслівымі ўсмешкамі. Яшчэ адным мерапрыемствам сталі экскурсіі па навучальнай установе, пасля якіх можна было задаць хвалюючыя пытанні.

Add Comment

Войти с помощью: