Прыярытэты вызначаны. Справа — за стваральнай працай

Басевич 2

На мінулым тыдні завяршыў сваю работу пяты Усебеларускі народны сход. Дзве з паловай тысячы дэлегатаў, сярод якіх былі і пасланцы Лунінеччыны, абмеркавалі планы на будучае, дакладна вызначыўшы далейшы шлях краіны.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка асабліва падкрэсліў, што Праграма развіцця Беларусі на 2016-2020 гады мае тры асаблівасці. Па-першае, гэта праграма развіцця, а не застою. Па-другое, яна мае рэальныя перспектывы без лішніх абяцанняў і планаў. Па-трэцяе, гэта – праграма эвалюцыі, а не рэвалюцыі. У дакуменце не толькі прааналізаваны пралікі і памылкі, але і прапанаваны рэальныя шляхі іх выпраўлення.

Умоўны “расклад на заўтра” на пятым Усебеларускім народным сходзе састаўлены. Якім бачыцца ён нашым землякам? Сёння свае разважанні прапаноўвае дырэктар ААТ “Спецжалезабетон” Васіль БАСЕВІЧ.

– Я быў дэлегатам чатырох з пяці Усенародных сходаў. Рознай бачылася сітуацыя. Невыпадкова Прэзідэнт краіны, выступаючы на пятым Усебеларускім народным сходзе, прапанаваў успомніць увесь шлях станаўлення суверэннай Беларусі, якая сёлета адзначае 25-годдзе сваёй незалежнасці. Прычым, насамрэч, для гэтага не патрэбны ні гісторыкі, ні архівы, бо кожны з нас добра памятае развал 90-ых. Асабіста мне было прыемна, што Аляксандр Рыгоравіч напрамую звярнуўся да “старажылаў” (такіх, як я), што прысутнічалі на першым усенародным форуме. Ён шчыра падзякаваў за тагачасную падтрымку маладому Прэзідэнту. Тады ўсіх аб’ядноўвала адно памкненне – абавязкова  выратаваць сваю краіну ад развалу.  Лепшыя традыцыі першага сходу захаваны і сёння. Менавіта дзякуючы вызначаным тады накірункам, Беларусь упэўнена ідзе па шляху не шокавай тэрапіі, а эвалюцыйнага развіцця.

Спакваля паўразбураная эканоміка перайшла да сіс-тэмнай мадэрнізацыі, імкнучыся дагнаць лідараў, якія паспелі пайсці далёка наперад у вытворчасці і тэхналогіях. Яскрава бачна гэта на прыкладзе нашага прадпрыемства. Укараненне новых сучасных тэхналогій вырабу жалезабетонных труб дазволіла заняць сваю нішу на знешнім рынку. З года ў год павялічваюцца маштабы вытворчасці. Шматлікія інавацыйныя праекты не дазваляюць прадпрыемству застыць у сваім развіцці. Новае абсталяванне, сучасныя тэхналагічныя лініі па выпуску элементаў добраўпарадкавання дапамагаюць вырабляць прадукцыю, якая вызначаецца не толькі прыцягальным коштам, але і высокай якасцю. Мільярды, укладзеныя ў мадэрнізацыю даюць свой плён.

Мы і сёння ўпэўнены, што шлях да поспеху і годнага існавання магчымы толькі праз мадэрнізацыю вытворчасці. Летась на гэтыя мэты было выдаткавана больш як 10 мільярдаў беларускіх рублёў. У першым квартале сёлета пазначаная сума перакрыта. Створаны 4 новыя рабочыя месцы.
Адначасова, добра разумею, што зараз як ніколі асабліва актуальным стано-віцца патрабаванне аптыміза-ваць вытворчыя магутнасці, зыходзячы з рэальнага попыту на выпускаемую прадукцыю. Менавіта таму кожны новы інавацыйны праект ужо на пачатковай стадыі прадугледжвае наяўнасць стабільных спажыўцоў прапаноўваемага асартыменту.

Так здарылася і з эліпсавіднай трубой з унутраным пластыкавым пакрыццём. Гэта абсалютна новы від прадукцыі, які не мае аналагаў у нашай краіне. Труба мае добрыя перспектывы ў выкарыстанні, бо прапускная здольнасць яе прыкладна на 17 працэнтаў большая, чым у звычайнай. У нас ёсць патэнцыяльны расійскі заказчык на пастаўку такой трубы, таму вырашылі запусціць праект у рэалізацыю. Зараз увесь працэс знаходзіцца на стадыі распрацоўкі аснасткі. Да канца гэтага года ўсе падрыхтоўчыя работы будуць завершаны, і з наступнага першая партыя эліпсавіднай трубы паступіць спажыўцам у Санкт-Пецярбург. У будучым, спадзяюся,  гэты від прадукцыі з маркай “Мікабет” знойдзе прыхільнікаў і на ўнутраным рынку.

Што датычыць далейшага асваення знешняга рынку, то, улічваючы экспартную арыентаванасць нашага прадпрыемства, нельга не адзначыць далейшую эканамічную інтэграцыю ў межах ЕАЭС. Дастаткова прыцягальнай бачыцца планамерная дыверсіфікацыя экспарту для дасягнення роўнага размеркавання паставак паміж трыма рынкамі – ЕАС, Еўрапейскага саюза і краін так званай “дальняй дугі”, пра якія гаварыў на сходзе Прэзідэнт. Спадзяюся, што ААТ “Спецжалезабетон” не толькі ўтрымае заваяваныя пазіцыі, але і знойдзе тут новых гандлёвых партнёраў.

Add Comment

Войти с помощью: