“Залатыя” алімпійскія Дні моладзі

денис дырда

З пераможным кубкам, дыпломам І ступені і цудоўным настроем вярнулася з Брэста каманда Лунінецкага раёна з абласных спаборніцтваў, якія праходзілі ў рамках алімпійскіх дзён моладзі па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 1999-2000 гадоў нараджэння.

Даўно так выдатна не выступалі выхаванцы СДЮШАР на такіх прэстыжных спаборніцтвах. Тыя, хто назіраў з трыбун, здзіўляліся лунінчанам, якія выйгравалі адзін за адным фінальныя забегі. Вікторыя Захарчук фінішавала першай на дыстанцыі 100 метраў, 100 і 400 – з бар’ерамі. Дзяніс Дырда з вялікім адрывам абышоў сапернікаў у бегу на 110 і 400 метраў з бар’ерамі. Прычым, сярод іх – прызёры рэспубліканскага першынства. Павел Веляскевіч набраў больш за ўсіх ачкоў у дзесяцібор’і – 5220. Гэта на 400 больш, чым у бліжэйшага праследавацеля. Вадзім Гаргун заняў першае месца ў бегу на 2000 метраў з перашкодамі і другое – на дыстанцыі 5000 метраў. Сярэбранымі прызёрамі сталі Юлія Курак (скачкі з шастом) і Карына Яфімава (кап’ё). Стэфан Малахаў адзначаны дыпломам ІІІ ступені ў трайным скачку. Заліковыя ачкі камандзе прынёс і мнагаборац Уладзіслаў Крышталь.

Пераможцы спаборніцтваў будуць абараняць гонар Брэстчыны на рэспубліканскім форуме.

Add Comment