Дзве аварыі за адзін дзень

авария

Дзве аварыі за адзін дзень здарыліся на тэрыторыі раёна ў суботу.

Каля  трох гадзін ночы  на трасе Гомель-Кобрын недалёка ад вёскі Вічын адбылося ДТЗ са смяротным зыходам.   Як паведаміў старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ РАУС Андрэй Канапацкі, 34-гадовы жыхар Мазыра, кіруючы аўтамабілем маркі «Аўдзі А6», пры абгоне, з-за туману не паспеў зрэагаваць і здзейсніў наезд на пешахода, які знаходзіўся на паласе сустрэчнага руху. Ад атрыманых траўм 55-гадовы вясковец з Вічына памёр на месцы аварыі.

Апоўначы 17-гадовы беспраўнік на «Мэрсэдэсе» каля пераезду на вуліцы Кастрычніцкая ў Лунінцы знёс слуп, пераехаў праз чыгуначнае палатно і прабіў жалезабетонную агароджу. Руль грузавога аўтамабіля непаўналетняму даверыў знаёмы. На шчасце, ні падлетак, ні іншыя ўдзельнікі дарожнага руху ад аварыі не пацярпелі. Дарэчы, у выдыхаемым паветры парушальніка выяўлена каля 2 праміле алкаголю. Аўтамабіль знаходзіцца на штрафстаянцы. Праверку па абодвух фактах ДТЗ праводзіць ДАІ.

Add Comment

Войти с помощью: