Прафесіяналізм. Адвага. Гонар.

пожарники 2016

У мінулую суботу прайшло свята, прысвечанае Дню пажарнай службы. На мерапрыемстве прысутнічалі выратавальнікі з сем’ямі і ветэраны прафесіі.

Урачыстую частку адкрыў начальнік  РАНС Мікалай Арашкевіч: “Штодня супрацоўнікі нашага ведамства ратуюць дзясяткі жыццяў. Пажарная служба раёна – гэта каманда прафесіяналаў-аднадумцаў, здольная вырашаць самыя складаныя задачы па забеспячэнню жыццядзейнасці. Мы віншуем ветэранаў і ўсіх супрацоўнікаў з адметным днём”.

Многія з выратавальнікаў атрымалі чарговае спецыяльнае званне: прапаршчык – Віктар Баўкуновіч, старшына – Аляксандр Бусько і Сяргей Туркевіч, старшы сяржант – Сяргей Грудзько. Ганаровымі граматамі раённага выканаўчага камітэта ўзнагаро-джаны Мікалай Савіч, раённага Савета дэпутатаў і Міністэрства надзвычайных сітуацый Рэспублікі Беларусь – Уладзімір Ільючык. Акрамя таго, нагрудны знак «Выдатнік» уручаны Аляксандру Стральчэні. Старшыня райвыканкама Аляксандр Пачко знайшоў цёплыя словы і выказаў надзею на тое, што “агонь будзе гарэць толькі ў сэрцах выратавальнікаў і ў іх цёплым сямейным ачагу”. Віноўнікаў свята павіталі пракурор раёна Аляксандр Карлюк, намеснік начальніка РАУС Аляксандр Якавец, прадстаўнік ад раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз афіцэраў» падпалкоўнік запасу Генадзь Канапацкі і ветэран пажарнай службы Уладзімір Ціхі. Завяршылася ўрачыстасць канцэртам, на якім выступілі самадзейныя артысты.

Add Comment

Войти с помощью: