Трывожная субота

20160723_171758

Па-сапраўнаму напруджанай выдалася мінулая субота для супрацоўнікаў Лунінецкага РАНС, якія двойчы выязжалі на тушэнне пажараў.

У першай палове дня трывожны званок паступіў з вёскі Вічын, дзе гарэў жылы дом по вуліцы Цэнтральная. Пажарныя разлікі аператыўна лакалізавалі агонь, якім пашкоджаны аконная рама і унутраннае аздабленне аднаго з памяшканняў.

Больш значныя страты крыху пазней неўтаймавальны “чырвоны певень” нанёс жыхарцы горада Мікашэвічы. Жанчына пазбавілася амаль усіх асабістых рэчаў і маёмасці, а драўняны будынак па вуліцы Ленінская яшчэ няхутка будзе прыдатны да жылля. Прычыны пажараў высвятляюцца.

На шчасце, у абодвух выпадках абышлося без чалавечых ахвяр.

Add Comment

Войти с помощью: