Адна справа — убраць, другая — захаваць

Чучевичи 003

Ураджай – гэта не тое зерне, што з поля прывезена, а тое, што ў засек засыпана, – кажа народная мудрасць. Каб трапіць сюды, яно павінна быць не толькі абмалочана, але дасушана і ачышчана ад пустазелля.

Менавіта гэтай справай на працягу 37 уборачных сезонаў  займаецца аператар зернесушыльнага комплексу  дзяржаўнага прадпрыемства “Чучавічы” Уладзімір МАРЗА. Сваю працоўную дзейнасць, маючы спецыяльнасць электрыка, Уладзімір Паўлавіч пачынаў у леспрамгасе. Але спрадвечная цяга да роднай зямлі, дзе ў свой час працавалі бацькі, перайначыла першапачатковы выбар. Азіраючыся на пройдзены шлях,  працаўнік не шкадуе аб гэтым. Цяпер ужо цяжка падлічыць, колькі зерня за гэты час яму давялося перасушыць, аднак добра памятае, як удасканальваўся гэты працэс.

Чучевичи 002

З заканчэннем жніва пляцоўка каля зернесушыльнага комплексу хутка апусцела. У вялізных ёмістасцях  заставалася толькі зерне, абмалочанае апошнім:

– Калі на працягу ўборкі з палёў паступала зерне вільготнасцю ў сярэднім 17-20-працэнтаў, то апошняе – перавысіла 30 працэнтаў. На яго дапрацоўку спатрэбіцца і больш часу, і большы расход паліва,  – кажа Уладзімір Паўлавіч. –  На працягу ўборачнай кампаніі сушылка не прастойвала: за суткі даводзілі да патрэбнай кандыцыі па вільготнасці па 120 тон збожжа. Працуем па-зменна. Мой напарнік Сяргей Гаргун нядаўна закончыў сельскагаспадарчы каледж. Праз суткі нас змяняюць іншыя аператары.

Чучевичи 001

Add Comment