Горад будаўнікоў – гонар і радасць

У выхадныя Мікашэвічы адзначылі Дзень горада. У насычанай разнастайнымі мерапрыемствамі праграме святкавання галоўныя падзеі былі прысвечаны працаўнікам РУВП “Граніт”, ААТ “Спецжалезабетон”, БУ-63 і іншых мясцовых будаўнічых арганізацый. І  невыпадкова. Сёння практычна кожная гарадская сям’я     ў той ці іншай ступені мае дачыненне да гэтай ганаровай прафесіі. А дзякуючы пастаянным старанням яе прадстаўнікоў, населены пункт не толькі набыў цяперашняе сучаснае аблічча, але і працягвае штогод прырастаць новымі жылымі дамамі, магазінамі і іншымі сацыяльна-бытавымі аб’ектамі.

Пачалося ўсё з калектыву РУВП “Граніт”, дзе прайшло ўручэнне пасведчанняў “Лепшы па прафесіі”. Пераможцаў штогадовага конкурсу віталі прадстаўнікі ўлады, кіраўнік прадпрыемства са сваімі намеснікамі, калегі і родныя. Не менш цёпла сэрцу і душы было ў глядзельнай зале Палаца культуры, дзе працягнулася імпрэза. Дружнымі апладысментамі  прысутныя дзякавалі землякам, адзначаным за шмат-гадовую  добрасумленную працу і іншыя заслугі ўзнагародамі розных узроўняў. Свой падарунак у выглядзе цудоўнага канцэрта галоўным героям дня адрасавалі Сняжана Соц, Ілья Капліч, Эрыка Дземідовіч, Ксенія Калошыц і іншыя самадзейнікі Палаца культуры. А яшчэ – папулярная беларуская спявачка Ганна Шаркунова.

Здавалася, выставай спецыялізаванай будаўнічай тэхнікі і экскурсіяй у гранітны кар’ер, якія сталі традыцыйнымі атрыбутамі святочнай праграмы, ужо наўрад ці каго можна здзівіць. Тым не менш, яны зноў прыцягнулі ўвагу жыхароў і гасцей Мікашэвіч, асабліва – дзіцячага ўзросту. Дзяўчынкі і хлопчыкі, а таксама іх мамы і таты, з радасцю скарысталіся магчымасцю зблізку паглядзець на аўтамабільныя краны, пагрузчыкі, вышкі і грэй-дзеры, “БелАЗы” і “МТЗ” рознай мадыфікацыі, экскаватары.

Вялікую цікавасць выклікаў “Горад майстроў”, арганізаваны мясцовай рамесніцай Алёнай Зінюк і іншымі ўмельцамі, якія прапаноўвалі вырабы з палімернай гліны, пацерак і паперы. Многа было ахвотнікаў скарыстацца паслугамі фотазоны: пераапрануцца ў адзенне розных гістарычных эпох і зрабіць здымкі на памяць. Нямала наведвальнікаў сабралі гандлёвыя палаткі індывідуальных прадпрымальнікаў, філіялаў “Грамадскае харчаванне” і “Мікашэвіцкае РГП” райспажыўтаварыства, а таксама – разнастайныя атракцыёны для дзяцей і дарослых.

Прыхільнікі актыўнага ладу жыцця з карысцю правялі час на гарадскім стадыёне, дзе для іх арганізавалі першынство па дартсе і гіравым спорце. Дзякуючы старанням трэнераў РУВП “Граніт” Аляксея Шаўчэнкі і Аляксандра Байды, у захапляльнае відовішча ператварылася конкурсна-забаўляльная праграма “З любоўю да футбола”. Больш як два дзясяткі школьнікаў рознага ўзросту змагаліся ў спрыце жангліраваць мячом і тэхніцы яго вядзення, спрынтарскім бегу. Узнагародамі сталі яркія скураныя мячы для гульні ў міні-футбол, прадстаўленыя гранітаздабываючым прадпрыемствам.

Пасля поўдня жыхароў і гасцей Мікашэвіч сабрала на плошчы каля Палаца культуры ўрачыстасць у гонар Дня горада і прафесійнага свята будаўнікоў. Усіх удзельнікаў мерапрыемства павіншавалі са знамянальнай падзеяй старшыні: райвыканкама – Аляксандр Пачко, райсавета – Віктар Рафаловіч і гарвыканкама – Галіна Сыцэвіч, кіраўнікі: ААТ “Спецжалезабетон” – Васіль Басевіч, РУВП “Граніт” – Эдуард Гаўрылковіч і БУ-63 – Аляксандр Дудзіч. Лепшым яны ўручылі ганаровыя граматы і падзякі. Вышэйшы знак жаночай доблесці – Ордэн Маці – атрымалі жыхаркі Мікашэвіч Вольга Кузьміч, Таццяна Янковіч, Іна Канапацкая і Таццяна Кішкевіч з Сінкевіч. Кожная з жанчын падарыла жыццё 5 дзеткам.

Памятным падарункам за перамогу ў конкурсе на лепшае добраўпарадкаванне сярод арганізацый адзначаны калектывы РУВП “Граніт” і філіяла ТЦСАН. Звання “Дом узорнага парадку” ўдастоена прыватная забудова Мікалая Іўчанкі па вуліцы Светлая. Юбілейнае пасведчанне рэгістрацыі шлюбу ўручылі Любові і Уладзіміру Афанасьевым, якія ў гэтым годзе адзначылі рубінавае вяселле. Не засталіся без увагі і маладыя бацькі Анатоль і Таццяна Івашкевічы. Іх маленькая дачка Дар’я стала сотым дзіцём, зарэгістраваным у Мікашэвічах. Падарунак, падзячны ліст і кветкі ўручылі ўраджэнцу горада гранітаздабытчыкаў Антону Сачыловічу, які заваяваў залаты медаль на спаборніцтвах па дзюдо на сусветнай гімназіядзе ў турэцкім горадзе Трабзоне. Невычэрпнай творчай фантазіі шчыра жадалі Веры Вабішчэвіч, Вікторыі Буневіч і іншым рамеснікам, дэбю-таваўшым са сваімі работамі на Дні горада.

Віншаванні галоўным героям дня адрасавалі самадзейныя артысты Лунінеччыны, якія больш дзвюх гадзін дзяліліся з гледачамі  весялосцю. Эстафету ў іх падхапілі  калектыў барабаншчыкаў “Dreamkiller”, выхаванцы цэнтра мастацтваў “Арт-платформа”, балет “Вегас” пад кіраўніцтвам Вольгі Шамровай і іншыя зоркі беларускай эстрады. Завяршылася святочная праграма феерверкам і дыскатэкай.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Add Comment