Падарылі сваю дабрыню

Акция БРСМ

Каля «Універмага» ў Лунінцы актывісты валанцёрскага атрада «Добрае сэрца» райкама БРСМ падтрымалі рэспубліканскую акцыю «У школу – з добрым сэрцам!».

Члены арганізацыі сабралі для хлопчыкаў і дзяўчынак, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, канцылярскія тавары: сшыткі, ручкі, фламастары, фарбы, каляровую паперу, алоўкі, вокладкі.

Прыемна было назіраць, як неабыякава лунінчане рэагавалі на скрынкі для школьных прылад. Раз-пораз прахожыя падыходзілі і пакідалі свае маленькія сувеніры.

Нагадваем, што акцыя працягнецца ў раёне да 10 верасня. Жадаючым прыняць удзел можна звяртацца на адрас: г. Лунінец, вул. Чырвоная, 74, трэці паверх. Дадатковая інфармацыя па тэлефоне 6-20-47.

Add Comment

Войти с помощью: