Прыступка да новых вяршынь

дятловичи сш

У апошнія дні летніх канікул настаўнікі збіраюцца на традыцыйную жнівеньскую нараду: менавіта на гэтым вялікім педагагічным савеце падводзяць вынікі работы за мінулы год і вызначаюць прыярытэты развіцця сістэмы адукацыі на год бягучы. Заўтра свае дзверы для яе ўдзельнікаў гасцінна расчыніць Дзятлавіцкая школа.

Разам з іншымі ў падрыхтоўцы мерапрыемства задзейнічаны настаўніца беларускай мовы і літаратуры Валянціна Рыгораўна КАЦУБА, а таксама вучні Аліна СУЧКЕВІЧ, Юлія БУСЬКО, Карына СУЧКЕВІЧ, Максім БРЭЗІН і Андрэй КАНАПАЦКІ.

Настаўнікі падзеляцца вопытам, абмяркуюць праблемы, лепшыя атрымаюць заслужаныя ўзнагароды. А яшчэ – павіншуюць адзін аднаго з навучальным годам, які будзе шчодрым на інавацыі і адкрыцці і стане чарговай прыступкай да новых вяршынь, надзейным крокам у заўтрашні дзень.

Add Comment

Войти с помощью: