Студатрады ў дапамогу хлебаробам

Новое Полесье

Адна з найбольш шматлікіх пярвічак раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” сярод прадпрыемстваў апк дзейнічае ў дзяржаўным прадпрыемстве “Новае Палессе”.

Калі жніво ў гаспадарцы даўно пераваліла за экватар, а першы экіпаж камбайна намалаціў тысячу тон зерня, на нівы завіталі старшыня раённай арганізацыі “Белая Русь” Людміла Казадаева і першы сакратар райкама БРСМ Ігар Гаргун.

Людміла Іванаўна павіншавала камбайнераў-тысячнікаў Міхаіла Латышэвіча і Алега Глытава, падзякавала за іх нялёгкую працу і ўручыла Падзякі і каштоўныя падарункі. Лідар моладзі Лунінеччыны Ігар Гаргун звярнуў увагу на тое, што поруч з вопытнымі хлебаробамі старанна ўбіраюць хлеб і тыя, хто толькі ўступае ў дарослае жыццё. У “Новым Палессі” – сямейны экіпаж у складзе бацькі і сына Міхаіла і Яўгена Кудрэвічаў. Уручаны падарунак ад райкама БРСМ стаў яму нечаканым і вельмі прыемным сюрпрызам.
Прыдаць абстаноўцы большую святочнасць у разгар рабочага дня пастараўся калектыў самадзейных артыстаў Любанскага СДК. Прыгожыя жаночыя галасы ў суправаджэнні баяна то плаўна плылі па хвалях яшчэ не зжатых каласоў, то высока ўзнімаліся ў неба. Хлебаробы не шкадавалі далоняў, дзякуючы артыстам.

Наступным прыпынкам стала наведванне зернетока ў Перунова. Тут пад кіраўніц-твам агранома-насеннявода Валянціны Аўчарук на дапрацоўцы збожжа шчыруе адно з двух звенняў мала-дзёжнага студатрада. Узначальвае яго вопытны юнак з 6-гадовым “студатрадаўскім” стажам  Эдуард Салаховіч. Не навічкі на зернетаку і яго “падначаленыя”: Наталля Боўбель цяпер ужо студэнтка Пінскага медыцынскага каледжа; Андрэй Лысак паступіў у Пінскі індустрыяльна-педагагічны каледж; Аляксандр Рахацэвіч перайшоў у 10-ты клас, а Аляксей Лысак – навучэнец Кобрынскага політэхнічнага кале-джа. Уручыўшы камандзіру звяна каштоўны падарунак, а маладым людзям набор цукерак, Ігар Гаргун пацікавіўся, як справы:

– Такім дружным саставам з надыходам жніва працуем ужо некалькі хлебаробскіх сезонаў. Работа падабаецца, – кажа Эдуард Салаховіч. – Дзень праходзіць хутка. Канешне, стамляемся, але тым прыемней адпачынак. Ды і адчуванне патрэбнасці нашай справы надае сілы. Матэрыяльны бок таксама важны. Атрыманыя грошы кожны будзе выкарыстоўваць па-свойму. Вось Андрэй Лысак леташні заробак патраціў на набыццё мабільнага тэлефона.

Праўда, пра тое, дзе падзеў свае, Эдуард чамусьці не расказаў, затое з гонарам адзначыў, што будзе набываць будаўнічую спецыяльнасць у Лунінецкім сельскагаспадарчым каледжы.

Не менш старанна дапамагаюць дарослым спраўляцца з дапрацоўкай збожжа і наводзіць парадак на зернетаку ў Любані ўдзельнікі другога звяна студатрада сярод якіх: 11-класніца Ангеліна Янковіч, студэнтка педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка Дар’я Нікалаевіч і школьнік Уладзіслаў Курак.

Add Comment