“Восставшие из пепла”

новый состав гранита

Так ахрысцілі “гранітаўцаў” у сродках масавай інфармацыі.

Перад стартавым матчам другога круга ў ГДК адбылася сустрэча ФК “Граніт” з балельшчыкамі.

Трэнерскі штаб у складзе Валерыя Бахно і Алега Караля выказалі ўдзячнасць сабраўшымся за падтрымку і веру ў каманду і запэўнілі, што новыя ігракі пастараюцца хутчэй згуртавацца і парадаваць на працягу другога круга.

Спартыўны дырэктар ФК “Граніт” Андрэй Грушын пазнаёміў з навабранцамі. У складзе каманды два ўра-джэнцы нашага раёна – лунінчанін Алег Гарапучык, 1997 г.н. (арэнда «Шахцёр») і Вадзім Курловіч з Мікашэвіч, 1992 г.н. («Слуцк»).

Асаблівая стаўка робіцца на легіянераў. У іх ліку – экс-ігрок малдаўскай «Дачыі» паўабаронца Павел Секрыер, 1991 г.н., а таксама асноўны ігрок зборнай Малдовы, нападаючы Мікалай Мілінчану, 1992 г.н. Апошні з’яўляецца выпускніком французскай акадэміі «Манака», браў удзел ва ўсіх матчах за нацыянальную зборную ў кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы-2016. Яшчэ адзін нападаючы – расіянін Ілья Лескін, 1994 г.н. Малады футбаліст з Варонежа, з’яўляецца выхаванцам Акадэміі “Спартак” (Масква). З Расіі прыбылі Барыс Шалохаў і Віктар Бруевіч. Магчыма, у хуткім часе ў складзе каманды паявяцца два камерунца. Ігрок афрыканскага кантынента Джуніар прысутнічаў на сустрэчы, павітаўшы балельшчыкаў на рускай мове.

У склад каманды ўвайшлі шэраг ігракоў, якія дагэтуль гулялі за дубліруючыя саставы каманд вышэйшай лігі нацыянальнага чэмпіянату, у першай лізе і ў суседняй Польшчы: варатары – Ула-дзіслаў Васілючак, 1994 г.н. (ігрок маладзёжнай зборнай Беларусі і каманды «Нёман», арэнда) і Радзівон Сямук, 1989 г.н. («Ролька» (Д4), Польшча); абаронцы – Антоніо Сійака, 1996 г.н. («Днепр», арэнда), Аляксандр Красій, 1990 г.н. («Слонім»), Аляксей Плясуноў, 1991 г.н. («Слонім»), Уладзіслаў Крывіцкі, 1995 г.н. («Мінск», арэнда); паўабаронцы – Павел Забелін, 1995 г.н. («Нёман», арэнда), Сяргей Кавалюк, 1980 г.н. («Нёман», арэнда), Мікалай Загвоздзін, 1991 г.н. («Гомельжелдор-транс»), Яўген Зямко, 1996 г.н. («Віцебск», арэнда), Мікіта Мятліцкі, 1994 г.н. («Крумкачы», арэнда).

З 17 ігракамі заключаны кантракты да 31 лістапада 2016 года.

Падчас дыялогу кіраўніцтва каманды выказала на-дзею, што “гранітаўцы” будуць змагацца за кожнае ачко, пастараюцца згуляць не горш, чым у першым крузе. У клуба застаюцца фінансавыя праблемы, хаця расходы скарацілі амаль у 4 разы. Разам з тым, працягваюцца перамовы з патэнцыяльнымі фундатарамі, але падтрымку знайсці не так проста.

Ігракі падзяліліся ўражаннямі аб горадзе, умовамі пражывання, адносінамі да сінтэтычнага поля, на якім даво-дзіцца трэніравацца. Спартыўны дырэктар расказаў аб планах каманды на перспектыву. Прыемна было пачуць, што не апошняе месца адводзіцца развіццю дзіцячага футбола. Галоўнае, каб словы не разыходзіліся са справай, таму што, калі гэтага не будзе, то аб далейшых задумках – “стварыць клуб падобны “БАТЭ”, пабудаваць футбольныя пляцоўкі, зарабляць грошы, у тым ліку шляхам продажу ігракоў – можна забыць.

Балельшчыкі выказалі незадаволенасць тым, што дагэтуль на стадыёне няма календара гульняў, табліцы розыгрышу, перапынкі матчаў праходзяць сумна, параілі часцей праводзіць падобныя сустрэчы. На заканчэнне ўсе балельшчыкі атрымалі на памяць ад футбольнага клуба “Граніт” памятныя значкі.


Матч 16-га тура чэмпіянату краіны паміж “Гранітам” і гродзенскім “Нёманам” у Лунінцы пачаўся з 20-хвілінным спазненнем. Справа ў тым, што да назначанага часу гульні гаспадары не вырашылі праблемы з саставам. У наяўнасці ў “Граніта” не было варатара. Па арэнднай дамове Ула-дзіслаў Васілючак не мог гуляць супраць “Нёмана”, а на Радзівона Сямука з Польшчы не прыйшоў трансферны ліст. Пасля працяглых перамоў гродзенцы ўсё ж дазволілі згуляць Васілючаку.

Аднак і ён не змог выратаваць мікашэвіцкую каманду ад паражэння. Першую палову матча “гранітаўцы” цалкам згулялі ад абароны, але на 33-яй хвіліне прапусцілі мяч у свае вароты. І хаця пасля перапынку гаспадары стварылі некалькі галявых момантаў, прычым аднойчы мяч трапіў у перакладзіну, зраўняць лік так і не змаглі. 0:1 – сумнае паражэнне мікашэвіцкай дружыны.

Каменціруючы гульню, галоўны трэнер Валерый Бахно адзначыў:

– Каманда ў нас новая, маладая. Чакалі, што ігракі будуць адчуваць сябе скавана. Гэта было асабліва бачна ў першыя 15-20 хвілін. Канструктыўнай гульні не атрымалася. Сапернік у першым тайме дамінаваў. У другім – стварылі тры добрыя моманты, дзе павінны былі забіваць, але фартуна адвярнулася ад нас. Аднак, у нас ёсць рэзерв, таму з аптымізмам глядзім наперад, будзем змагацца.

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч падкрэсліў непадатлівасць саперніка і зазначыў, што “Граніт” – вельмі баявая каманда, і ў Лунінцы яшчэ не адна каманда страціць ачкі.

6 жніўня, у суботу, “Граніт” згуляе на выездзе з “Іслаччу”.

Add Comment