Вылучаны кандыдат у Савет Рэспублікі

Выборы 2016На мінулым тыдні адбылося сумеснае пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта.

У адпаведнасці з артыкулам 100 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь было прынята рашэнне вылучыць кандыдатам у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання Ніну Васільеўну Дударга, 1964 года нараджэння, начальніка Лунінецкага раённага вузла паштовай сувязі, беспартыйную, якая пражыла на тэрыторыі Брэсцкай вобласці 51 год.