“Дзень без аўтамабіля”

den-bez-avto

Акцыя пад такой назвай пройдзе ва ўсім свеце 22 верасня. Падтрымаць яе заклікаем і жыхароў Лунінеччыны.

Занадта вялікая колькасць машын – праблема не толькі буйных гарадоў. Ёй заклапочаны эколагі ўсіх кантынентаў, таму што аўтатранспарт разбурае і біясферу планеты, і самаго чалавека. Традыцыя праводзіць дзень без аўтамабіляў нарадзілася ў 1998 годзе ў Францыі. З часам да незвычайнага “свята” далучаліся жыхары бліжэйшых мясцін. Сёння “антыаўтамабільны” рух налічвае мільёны аднадумцаў з 35 краін свету.

Нагадаем, што пры прабегу машынай у год 15 тысяч кіламетраў спальваецца больш як 2 тоны па-ліва і спажываецца каля 30 тон паветра. Пры гэтым у атмасферу выкідваецца 700 кілаграмаў чаднага газу, 400 – дыяксіду азоту, 230 – вугляродаў і іншых забруджваючых рэчываў, агульная колькасць якіх перавышае 200 найменняў. Усе яны наносяць вялікую шкоду прыродзе. І гэта толькі адзін аўтамабіль, а транспартных сродкаў на нашых дарогах нямала!

Што мы можам зрабіць? Заклікаем землякоў 22 верасня адмовіцца ад выкарыстання аўтамабіля. Аддайце перавагу іншаму спосабу перасоўвання: пешшу, на веласіпедзе, а магчыма, вам падыдуць ролікавыя канькі? Падлічана, што, праігнараваўшы “сябра на чатырох колах” на адзін дзень, можна прадухіліць выкіды забруджваючых рэчываў у атмасферу аб’ёмам каля 400 тон! Зрабіце выбар на карысць чыстага паветра і ўласнага здароўя!

Add Comment

Войти с помощью: