ПАВАЖАНЫЯ НАСТАЎНІКІ ЛУНІНЕЧЧЫНЫ!

den-uchitelya

Прыміце самыя шчырыя ВІНШАВАННІ з Днём настаўніка!

Кожны чалавек захоўвае ў сваім сэрцы светлае пачуццё любові і ўдзячнасці да настаўніка, які ўпершыню расчыніў перад ім дзверы ў краіну ведаў, навучыў цаніць цудоўнае, разважаць і прымаць узважаныя рашэнні. Тое, якім стане маладое пакаленне, якому належыць вырашаць задачы развіцця нашага грамадства і дзяржавы, у значнай ступені вызначаецца вынікамі працы педагагічных работнікаў. Адукацыйная сістэма Лунінеччыны была і застаецца адной з лепшых у вобласці, а яе настаўніцкае супольніцтва ўяўляе сабой прыклад актыўнасці, ініцыятывы і наватарства. Дзякуючы гэтаму забяспечваецца эфектыўная работа па фарміраванню інтэлектуальнага патэнцыялу падрастаючага пакалення.

Нізкі паклон вам за дабрыню і цярпенне, мудрасць і веды, прафесіяналізм і самааддачу. Няхай усім, хто звязаў свой лёс з адукацыяй, спадарожнічае прафесіянальнае задавальненне, поспех і прызнанне. Моцнага вам здароўя, удачы, дабрабыту і годных вучняў!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.


 

ШАНОЎНЫЯ ПЕДАГОГІ ЛУНІНЕЧЧЫНЫ!

Прыміце самыя цёплыя і сардэчныя ВІНШАВАННІ з прафесійным святам!

Настаўнік – прафесія, якая патрабуе поўнай аддачы, прымушае дзейнічаць не розумам, а сэрцам. Гэта, напэўна, нават не прафесія, а доўгі жыццёвы шлях, цярністы і непрадказальны. Няхай заўсёды будуць адрасаваны самыя добрыя словы ўдзячнасці вам, прысвяціўшым сябе выхаванню культурных, адукаваных, мэтанакіраваных людзей. Дзякуй вам за добрасумленную працу, майстэрства, прафесіяналізм, адданасць справе, увагу і клопат аб сваіх выхаванцах. Няхай гэты дзень падорыць вам любоў вучняў, павагу калег і вышэйшую ўзнагароду – адчуванне шчасця ад сваёй прафесіі.

Жадаем вам моцнага здароўя, аптымізму, удачных знаходак і творчых здзяйсненняў. Няхай у вашых дамах пануюць пакой і ўтульнасць, чуласць і разуменне. Працягвайце верыць, любіць і тварыць!

Аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.
Райкам прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

Add Comment

Войти с помощью: