Размова «ТЕТ-А-ТЕТ»

pravovoj-klass-001

У раённым аддзеле ўнутраных спраў прайшоў «Дзень адчыненых дзвярэй»
з вучнямі прававых класаў СШ №4.

Намеснік начальніка РАУС Аляксандр Якавец і начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Вадзім Каржаневіч азнаёмілі школьнікаў з багатай гісторыяй аддзела. У форме займальнай гутаркі яны распавялі пра структуру іх дзейнасці і асноўныя задачы, механізмы атрымання сігналаў і паведамленняў у аператыўную службу, а таксама далейшых дзеяннях супрацоўнікаў міліцыі. Пяцікласнікі пагля-дзелі ізалятар часовага ўтрымання, «завіталі» з дапамогай відэаназірання ў пакоі затрыманых, а потым у актавай зале змаглі патрымаць у руках міліцэйскую зброю і абмундзіраванне: каскі, бронекамізэлькі, аўтаматы, пісталеты, спецыяльны шчыт. Будучыя абаронцы Радзімы цікавіліся баявымі характарыстыкамі, канструкцыямі дэталяў і механізмаў, прыцэльнай дальнасцю і баявой хуткастрэльнасцю зброі. На сустрэчы прысутнічалі начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Андрэй Лукашэвіч і начальнік аддзялення па наркакантролю і супрацьдзеянню гандлю людзьмі Павел Паўловіч. Іх хлопчыкі і дзяўчынкі проста засыпалі пытаннямі аб працоўных буднях следчага. Павел Мікалаевіч рассказаў пра шкоду наркотыкаў і пра адказнасць за здзяйсненне правапарушэнняў пры іх ужыванні і збыце.

pravovoj-klass-002

А ў суботу ў актавай зале сярэдняй школы №4 вучні сустрэліся “тет-а-тет” з Аляксандрам Якаўцом. Пяцікласнікам прадэманстравалі відэафільм аб міліцыі і курсантах Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь.

Add Comment

Войти с помощью: