Родны завод

pem-001

Пра такіх кажуць – «сэрцам прыкіпелі».

Насамрэч, так яно і ёсць. Працоўны стаж наладчыкаў тэхналагічнага абсталявання ААТ “Палессеэлектрамаш” Леаніда РАМАНОВІЧА і Мікалая ЖУКА перабольшвае 30 год.

pem-003

За гэты час завод стаў родным: з ім перажывалі моманты заняпаду і радаваліся нячастым поспехам. І сёння вераць, што прадпрыемства запрацуе на поўную магутнасць, вярнуўшы сабе былую моц.

pem-002

У цэху па вытворчасці электрарухавікоў – ажыўленне. Другі месяц тут наладжаны выпуск прадукцыі. Жанчыны ў абмотачным цэху, выконваючы няпростую работу, не-не ды і падзеляцца адна з другой апошнімі навінамі. На пытанне, як справы, дружна кажуць: “Галоўнае, што работа ёсць. Абы не вымушаныя водпускі”.

Разам з начальнікам цэха Юрыем Маркевічам ідзем далей – на рамонтны ўчастак. Па дарозе даведваюся, што ў мінулым месяцы выпушчана 2 тысячы рухавікоў. У верасні гэту лічбу выканалі ўжо 19-га. Жартуе, што ўзялі рэкордную планку.

pem-004

Звыклай справай заняты электраманцёры па рамонце абмоткі і ізаляцыі Уладзімір ВІДНІКЕВІЧ і Мікалай ЯЦУКЕВІЧ.

pem-005

Прывыклі да рабочага шуму абсталявання штампоўшчыцы Ніна КАЦУБА (брыгадзір) і Надзея БАГДАНЕЦ.

Завод “ажыў”. Ёсць надзея, што прадукцыя з лунінецкай маркай “Палессе-электрамаш” зноў верне былую славу і будзе шырока прадстаўлена не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.

Add Comment