Вынікі галасавання па Лунінецкай выбарчай акрузе №13

Агульная колькасць выбаршчыкаў – 59964.

Колькасць выбаршчыкаў, якія атрымалі бюлетэні – 50383.

Колькасць выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні – 50375, у тым ліку:

  • датэрмінова – 18987,
  • па месцы знаходжання – 2333,
  • у дзень выбараў у памяшканні ўчастка для галасавання – 29055.

Колькасць галасоў, пададзеных за кожнага кандыдата ў дэпутаты:

  • Дубаносаў Леанід Вітальевіч – 5353,
  • Дудзіч Аляксандр Іванавіч – 1722,
  • Невар Ігар Леанідавіч – 38513,
  • Сушко Юрый Міхайлавіч – 1636.

Колькасць галасоў, пададзеных супраць усіх кандыдатаў – 2508.

Колькасць бюлетэняў, прызнаных несапраўднымі – 643.

Колькасць бюлетэняў, выдадзеных участковым выбарчым камісіям – 62720.

Колькасць сапсаваных бюлетэняў – 2.

Колькасць нявыкарыстаных (пагашаных) бюлетэняў – 12335.

На падставе артыкула 82 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь акруговая выбарчая камісія вырашыла:
лічыць Невара Ігара Леанідавіча выбраным дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Лунінецкай выбарчай акрузе №13.

Аляксандр ГРАМЫКА,
старшыня камісіі.

Add Comment

Войти с помощью: