Калейдаскоп эмоцый

flarenovich

Кожны з прадстаўнікоў невялікага творчага калектыву Палаца культуры РУВП “Граніт” па-свойму цікавы. Вось і рэжысёр па гуку і святлу Вадзім ФЛАР’ЯНОВІЧ – не выключэнне. Выпускнік Брэсцкага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Р. Шырмы каля сямі год служыў акцёрам тэатра лялек у абласным цэнтры. Калі вярнуўся на малую радзіму ў Мікашэвічы, не змог цалкам адмовіцца ад сцэны і стаў актыўна ўдзельнічаць у мастацкай самадзейнасці Палаца культуры.

– Заўсёды з задавальненнем адгукаюся на запрашэнне калег згуляць тую або іншую ролю, – расказвае суразмоўца. – Для прадстаўнікоў нашай прафесіі вельмі важны кантакт з публікай у зале, якая разам з табой за кароткі час перажывае сапраўдны калейдаскоп эмоцый. І няма лепшай узнагароды за пастаноўку, канцэрт або любую іншую праграму, чым шчырая радасць гледачоў, іх дружныя апладысменты, шчаслівыя твары і добры настрой. Такія моманты дапамагаюць усведамляць, што ты запатрабаваны ў прафесіі.

Add Comment

Войти с помощью: