Лішняга корму не бывае

luninskij

Менавіта такой пазіцыі прытрымліваюцца працаўнікі СВК “Лунінскі”, рыхтуючы грамадскі статак да зімы.

Яны аднымі з першых у раёне закончылі закладку сіласу. Убраўшы кукурузу на плошчы 607 гектараў, атрымалі 17537 тон зялёнай масы, а гэта – 289 цэнтнераў з гектара. Па стану на 17 кастрычніка зімовыя запасы травяністых кармоў склалі 6645 тон сенажу, 13240 тон сіласу, 334 тоны сена. Пры наяўным пагалоўі 2500 жывёлін у разліку на адну галаву – амаль 23 цэнтнеры кармавых адзінак. Летась на гэты час было 14,43.

Між тым, гэта не стала падставай для спынення корманарыхтоўчага канвеера. Тым больш, што кастрычнік выдаўся багатым на зялёную сакавітую траву. Пасля завяршэння работ на кукурузных палетках  тэхніку накіравалі на сенажаці, плануючы да маразоў закласці ў траншэю яшчэ прыкладна паўтары тысячы тон сенажу.

konstantin-korchik
Канстанцін Корчык

Падборам скошаных траў пад кіраўніцтвам брыгадзіра Сяргея Корчыка заняліся вопытныя механізатары Канстанцін Корчык і Сяргей Савіловіч (на здымку разам з Леанідам Абраўцом). Дарэчы, за сёлетні сезон Канстанцін Міхайлавіч падабраў іх 16382 тоны на плошчы 1138 гектараў, а Сяргей Міхайлавіч – 12750 тон. У дзень нашага наведвання то да аднаго, то да другога агрэгата па чарзе пад’язджалі трактары, кузавы якіх хутка напаўняліся падвяленай зялёнай масай. Адным з іх кіраваў Леанід Абравец.

savilovich-obrovec
Сяргей Савіловіч і Леанід Абравец

Усяго ж за дзень на дастаўцы травы да траншэі задзейнічаны ў сярэднім да 8-мі адзінак тэхнікі, што дазваляе працаваць без прастояў. Як след спраўляецца з работай і Сяргей Сіманаў (на ніжнім здымку), які крыху воддаль граблямі збіраў у валкі роўныя радкі травы.

sergej-simonov
Сяргей Сіманаў

Add Comment

Войти с помощью: