Роўна сцелецца дарогі палатно

drsu-001
На ўкладцы асфальту задзейнічаны Мікалай ДУБІНА, Аляксандр МАЛЕЙЧЫК, Сяргей ГУМЯНЯК і Дзмітрый ШОСТАК.

У нядзелю сваё прафесiйнае свята адзначаюць аўтамабiлiсты i дарожнiкi. Кiраваць аўтамабiлем цяпер модна. I гэтай магчымасцю сучаснага свету карыстаюцца i мужчыны, i прадстаўнiцы прыгожай паловы чалавецтва.

Напярэдадні прафесійнага свята наведалі Лунінецкае ДРБУ-101, начальнік якога Аляксандр Трухноў з задавальненнем расказаў пра арганізацыю. Агульная працягласць дарог, якія сёння абслугоўвае дарожнае ўпраўленне, складае амаль 550 кіламетраў, а таксама 395 – вуліцы сельскіх населеных пунктаў.
Ямкавы рамонт асфальта-бетоннага пакрыцця, афарбоўка бар’ерных агароджаў, аўтапавільёнаў і дарожных знакаў, уборка смецця, якое выкідваюць з машын неахайныя вадзіцелі і пасажыры, – усё гэта ўваходзіць у абавязкі дарожнікаў. А зімой яшчэ дабаўляюцца расчыстка дарог ад снегу і пасыпка іх супрацьгалалёднай сумессю.

За студзень-верасень 2016 года выканалі работ на суму 2 мільёны 460 тысяч рублёў, павялічыўшы мінулагодні паказчык на 33 працэнты. Рэнтабельнасць склала 3 працэнты, а сярэдняя заработная плата – 550 рублёў.

Асноўнымі заказчыкамі выступаюць упраўленне капітальнага будаўніцтва і ЖКГ. Сёлета значны аб’ём сродкаў – 890 тысяч рублёў – асвоены на рэканструкцыі вуліцы Гагарына ў Лунінцы. Працавалі разам з “Водаканалам”, які будаваў ліўневую каналізацыю, ПМК-7 і ПМК-19, работнікі якіх былі задзейнічаны на ўстаноўцы бардзюраў. Завершана рэканструкцыя пад’езда ад аўтадарогі М-10 да РУВП “Граніт”. Участак прыняты на абслугоўванне дарожнай арганізацыяй.

Нягледзячы на тое, што надвор’е ў апошнія дні не дазваляе паўнацэнна працаваць, да канца месяца плануюць выканаць асноўны комплекс работ па будаўніцтву кальцавой развязкі на перакрыжаванні вуліц Храмавая, Кастрычніцкая і Усходняя.

У планах – удзел у будаўніцтве магазіна “Санта” ў Лунінцы. У лістападзе мяркуецца пачаць земляныя работы з наступным добраўпарадкаваннем тэрыторыі. Падалі заяўку на будаўніцтва бетоннай дарогі на РУВП “Граніт”.

Сума выдзяляемых сродкаў на рамонт дарог не дазваляе выканаць усё неабходнае, таму першапачаткова даводзіцца працаваць там, дзе пракладзены водаправодныя і газавыя сеткі. У перспектыве – пераарыентацыя работ на выкарыстанне асфальтабетону. Гэта даражэй, але дазволіць дарогам праслужыць больш часу.

Дарожнікі адзначаюць сваё прафесійнае свята позняй восенню, калі наступаюць халады, а іншы раз у паветры кружацца першыя сняжынкі. Наперадзе іх чакае сур’ёзнае выпрабаванне – сцюжы і завеі.

– Мы гатовы да наступлення зімы, – заверыў Аляксандр Мікалаевіч.

І яго словы не выклікаюць сумненняў.

drsu-007
Старшы дарожны майстар Дзмітрый ДУНЬЧЫК і галоўны інжынер Віталь КУЗЬМІЧ.
drsu-006
Вадзіцель МАЗа Міхаіл СЕРГІЕВІЧ і аўтаслесар Ігар ЯРАХОВІЧ.
drsu-005
Вадзіцелі Мікалай АБРАВЕЦ, Мікалай АРЭХВА і Іван САЦКЕВІЧ.
drsu-004
Токар Аляксандр ЛАЗЬКО, электрагазазваршчык Аляксандр КАВАЛЕЦ, электрык Генадзь СЫЦІН, каваль Міхаіл КАНАПАЦКІ, слесар Аляксандр ВЯРЭНІЧ.
drsu-003
Трактарыст Юрый ШОСТАК і машыніст аўтагрэйдзера Аляксандр ЧУМАК.
drsu-002
Машыністы пагрузчыка Павел КАЦУБА і Уладзімір ГАРДЗІЕВІЧ.

Add Comment

Войти с помощью: