Транспартны «эпіцэнтр» раёна


Шаноўныя работнікі і ветэраны аўтапарка, дарагія нашы кліенты!

Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам – Днём аўтамабіліста і дарожніка! Дзякуй вам за нястомную працу, адданасць рабоце, імкненне развіваць і ўдасканальваць яе. Здароўя, радасці, поспехаў, сямейнага дабрабыту і шчаслівых дарог!

Адміністрацыя і прафкам філіяла “Аўтамабільны парк №10”.


Кожны з нас хоць раз у жыцці карыстаўся грамадскім транспартам. Многія лунінчане і жыхары нашага раёна аддаюць перавагу гарадскім і прыгарадным аўтобусам. Іншыя ездзяць на міжгародніх маршрутах, карыстаюцца паслугамі аўтамабільных ці грузавых перавозак. Напярэдадні прафесійнага свята – Дня аўтамабіліста і дарожніка – завіталі ў транспартны “эпіцэнтр” раёна – аўтамабільны парк №10.

avtopark-004

Кіраваць аўтобусам марыць амаль кожны хлопчык. Работа гэта важная і адказная. Умець балансаваць паміж настроем пасажыраў і дарогай – навык, што даецца не ўсім. Амаль чвэрць стагоддзя працуе вадзіцелем Канстанцін КАЗАК. Апошнія тры гады – на гарадскіх маршрутах.


avtopark-003

Практычна любой інфармацыяй аб работніках прадпрыемства валодае спецыяліст па кадрах Таццяна ІВАНЮКОВІЧ.


avtopark-001

Каля Святланы ЦАПЕНКА заўсёды многа мужчын. Яно і не выпадкова. Яе работа звязана з мыццём і рамонтам спецадзення, пашывам касцюмаў. Прычым, не толькі для работнікаў аўтапарка ў Лунінцы, але
і для Ганцавіцкага участка.


avtopark-002

Па выніках штогадовых спаборніцтваў па прафесійным майстэрстве вадзіцеляў аўтамабіляў прадстаўнікі філіяла “Аўтамабільны парк №10” занялі 5-ае месца сярод 14 каманд, а ў асабістым заліку Юрый Шэўчык стаў пераможцам. Рада за калег начальнік аддзела аховы працы і бяспекі руху Тамара ДАВЫДАВА.


avtopark-005

Клопат аб абстаноўцы ў салоне, удзельніках дарожнага руху і ўласным самаадчуванні – на гэтым канцэнтруюць увагу вадзіцелі. А яшчэ – на “здароўі” транспартнага сродку. Рамонтам аўтобуса заняты вадзіцель Уладзімір ПАЎЛОВІЧ і стажор Павел КАЦУБА.


 

Add Comment

Войти с помощью: