«Вечна будзе зямля вашай працай прыгожая!”

img_9749

Прафесійнае свята настаўнікі адзначылі ў мінулую нядзелю. А напярэдадні лепшыя педагогі і выхавальнікі Лунінеччыны сабраліся на ўрачыстасць у гарадскім Доме культуры.

Кветкі і цёплыя словы ў іх адрас, канцэртныя нумары – гэта тое малое, чым можна было аддзячыць педагогам за нялёгкую працу. Гэта адзначалі вядучыя Святлана Філонік і Дзмітрый Дырда. Даваць веды падрастаючаму пакаленню далёка не проста. Плюс да ўсяго, як адзначыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Рафаловіч, настаўнік фарміруе светапогляд дзіцяці і, акрамя ведаў, штодня выкладае ўрокі зносін, культуры, паводзін у соцыуме.

Вядома ж, у гэты дзень настаўнікам Лунінеччыны жадалі разумных і паслухмяных вучняў, прафесійных поспехаў і дасягненняў. З апошнім у нашых педагогаў усё ў парадку і ім, па словах в.а. начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталлі Цяльпук, ёсць чым ганарыцца.

Сёння ў раёне налічваецца амаль 1500 педагагічных работнікаў, якія дапамагаюць юным лунінчанам прайсці нялёгкі шлях ад першай літары да выпускных экзаменаў. На думку старшыні райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Нэлі Рафаловіч, ва ўсе часы настаўнікі рухалі грамадства наперад. Ад імя юбіляраў сабраўшыхся вітала выкладчык гісторыі лунінецкай СШ №2 Дзіяна Сладзінская.

Ганаровых грамат райвыканкама і райсавета ўдастоены настаўнікі: нямецкай мовы Вялікачучавіцкай СШ Зінаіда Рацык, абслугоўваючай працы Багданаўскай СШ Алена Ільючык, настаўнік геаграфіі лунінецкай СШ №2 Аляксандр Хаўдзееў, фізічнай культуры Палескай СШ Марыя Яраховіч, а таксама бібліятэкар лунінецкай СШ №3 Любоў Грыневіч і намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада №8 Ала Нікалаевіч. Шчырыя апладысменты гучалі ў адрас тых, хто атрымаў узнагароды абласнога ўпраўлення адукацыі. Гэта Ніна Андрэева (Язвінская СШ), Тамара Шпак (яслісад №9 г. Лунінца), Наталля Стральчэня (гімназія імя У. Нядзведскага), Наталля Ярмольчык (Лунінская СШ), Валянціна Кузьміч (СШ №4 г. Лунінца), Вольга Рудзько (Дварэцкая яслі-сад СШ), Наталля Дуньчык і Ігар Грабяжоў (СШ №2 г. Лунінца), Яўгенія Цяльпук (сацыяльна-педагагічны цэнтр). Ім і ўсім тым, хто таксама атрымаў у гэты дзень узнагароды, прысвячаліся музычныя падарункі.

img_9756 img_9770 img_9771 img_9773 img_9779 img_9781 img_9785 img_9792 img_9794 img_9803 img_9807 img_9808 img_9809 img_9812 img_9835 img_9898 img_9914 img_9925 img_9932

Add Comment