Жыць здорава, жыць цікава!

img_4575

Менавіта такім лозунгам вітаў удзельнікаў чацвёртай спартакіяды сярод працуючай моладзі старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Рафаловіч. Удзел у спаборніцтвах прынялі каманды аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама сумесна з БРСМ і політэхнічным каледжам, КУШВП ЖКГ «Лунінецкая ЖКГ», аддзела адукацыі, спорту і турызму, сельскагаспадарчага каледжа, райспажыўтаварыства і бальніцы.

Шэсць каманд спаборнічалі ў сямі відах спорту: настольны тэніс, більярд, стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, дартс, гіравы спорт, фігурнае ваджэнне веласіпеда і плаванне.

І вось, хваляванні, перажыванні і крыкі балельшчыкаў засталіся ззаду. Удзельнікі сабраліся на пляцоўцы каля басейна, каб даведацца пра вынікі.

У чаканні ахвотна дзяліліся сваімі ўражаннямі ад спартакіяды. «Не першы раз удзельнічаю, але ўражанняў – шмат. Арганізацыя – на добрым узроўні. Спрэчкі, якія ўзнікалі на спаборніцтвах паміж моладдзю – гэта нармальна, значыць, ёсць азарт. Галоўнае, што мы ў сваёй камандзе яшчэ больш пасябравалі, і новыя знаёмствы завязалі»,– дзеліцца прадстаўнік каманды ЖКГ Сяргей Савіна.

Па выніках першынства на п’едэстале гонару апынуліся юнакі і дзяўчаты сельскагаспадарчага каледжа, а прызы за другое і трэцяе месцы ўрачыста ўручылі камандам аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і ЖКГ.

Таксама граматамі адзначылі ўдзельнікаў, якія сталі лепшымі ў кожным з конкурсаў. Усім астатнім дасталіся добры настрой і пазітыўныя эмоцыі.

img_4359 img_4360 img_4361 img_4362 img_4363 img_4364 img_4370 img_4373 img_4375 img_4390 img_4399 img_4402 img_4405 img_4414 img_4415 img_4424 img_4432 img_4468 img_4474 img_4479 img_4482 img_4493 img_4494 img_4497 img_4500 img_4506 img_4507 img_4514 img_4521 img_4536 img_4540 img_4543 img_4547 img_4548 img_4550 img_4553 img_4558 img_4562 img_4564 img_4567

Add Comment

Войти с помощью: