Зіма не застане знянацку

podgotovka-k-zimeСіноптыкі прагназуюць, што халоднае надвор’е хутка прыйдзе на тэрыторыю нашай краіны. Ці гатова Лунінеччына да ацяпляльнага сезона?

Па словах намесніка дырэктара КУШВП ЖКГ “Лужнецкая ЖКГ” Вячаслава Супрунчыка, камунальнікі выканалі неабходныя мерапрыемствы, каб, як і ў папярэднія гады, падачу цяпла ажыццяўляць своечасова і безаварыйна. Праведзеныя гідраўлічныя выпрабаванні выявілі “слабыя” месцы. Было зафіксавана 7 парываў у Лунінцы і 2 — у населеных пунктах раёна. Усе яны своечасова ўхілены. Да работы гатовы ўсе 23 кацельні, прычым 22 з іх працуюць на мясцовых відах паліва. Правялі капітальны рамонт 2 кацельных агрэгатаў у аграгарадках Лунін і Палескі. Зараз завяр-шаецца набор і падрыхтоўка неабходных спецыялістаў.

За сезон для забеспячэння кацельняў палівам патрабуецца ў сярэднім 27 тысяч кубаметраў дроў. Іх назапашванне пакуль не завершана.

Што датычыць Лунінецкай міні-ЦЭЦ, то на гэтым тыдні прадстаўнікі “Белэнерга” плануюць наведаць аб’ект для падпісання акта і пашпарта гатоўнасці. Як расказаў кіраўнік цеплаэлектрацэнтралі Аляксей Галіцкі, зараз вядзецца вопытна-прамысловая эксплуатацыя аб’екта, якая працягнецца да канца гэтага года. Пасля гэтага ЦЭЦ пачне працаваць на поўную магутнасць.

Add Comment

Войти с помощью: