Ці дагоняць хлопчыкі дзяўчынак?

За 10 месяцаў года ў аддзеле ЗАГС райвыканкама зрабілі 1911 актавых запісаў. Радуюць яны ці засмучаюць, ведае начальнік Святлана Яроцкая:

– Адказ будзе неадназначны, таму што дэмаграфічная сітуацыя ў раёне працягвае заставацца трывожнай. На Лунінеччыне зарэгістравана 688 нара-джэнняў і 720 смерцяў. Хаця абнадзейвае той факт, што абодва гарады “плюсуюць”: райцэнтр – на 110 немаўлят, Мікашэвічы – на 37. Гэтага, на жаль, нельга сказаць пра сель-скія населеныя пункты. Найбольш пасведчанняў аб нара-джэнні – 50 – уручылі бацькам у Дварэцкім сельвыканкаме. За ім ідуць Лунінскі (37), Вулькаўскі (26), Гарадоцкі (24), Бастынскі (21), Сінкевіцкі (20), Лахвенскі (19), Дзятлавіцкі (17), Багданаўскі (14), Чучавіцкі (11) і Рэдзігераўскі (6).

У агульнай колькасці нованароджаных перавалодваюць дзяўчынкі – 352. Так што ў хлопчыкаў, якіх па стану на 31.10.2016 г. было 336, ёсць час, каб дагнаць да канца года прыгажунь. 9 матуль нарадзілі двойні. Першынцам радаваліся 225 бацькоў. Другое дзіця паявілася ў 270 сем’ях, трэцяе – у 140-ка, чацвёртае – у 38-мі, пятае – у 9-ці, шостае – у 3-ох, сёмае і адзінаццатае – у 1-ых. У большасці выпадкаў абодва бацькі з’яўляліся нашымі суайчыннікамі – 626. Сярэдні ўзрост матуль склаў 27 год, татаў – 30. 7 жанчын сталі вельмі маладымі мамамі (16-18 год). Дасягнуўшы паўналецця, клопаты па догляду за сынам ці дачкой узялі на сябе 1 юнак і 15 дзяўчат. Радасць мацярынства зведалі і 10 жанчын, якім споўнілася ад 40 да 45 год.

Раёнка рэгулярна публікуе віншаванні бацькам нованаро-джаных. Найчасцей на старонках газеты паяўляліся імёны: мужчынскія – Мікіта, Раман, Максім, Дзмітрый, Ягор, Арцём, Аляксандр і Ілья; жаночыя – Софія, Дар’я, Ксенія, Анастасія, Ганна, Паліна, Марыя і Валерыя. Сустракаліся і незвычайныя – Альгерд, Златаслаў, Томас, Сімай, Адэліна, Алісія, Забава, Мірра. Шкада, але ў разрад рэдкіх трапілі прывычныя з савецкіх часоў Пётр, Уладзімір, Любоў, Таццяна.

Заўсёды хочацца, каб здаровыя дзеткі

раслі ў поўных і шчаслівых сем’ях. Усяго за 10 месяцаў года зарэгістравана 357 шлюбаў: у Лунінцы – 261, у Мікашэвічах – 52. Найчасцей вальс Мендэльсона гучаў у сценах Дварэцкага і Лунінскага сельвыканкамаў (10 і 9 адпаведна), ра-дзей – у Лахвенскім (5), Дзятлавіцкім і Чучавіцкім (па 4 – у кожным), па 3 – у Бастынскім і Вулькаўскім, па 2 – у Гарадоцкім і Сінкевіцкім, па 1 – у Рэдзігераўскім і Багданаўскім. Аб тым, што нашы землякі лічаць стварэнне сям’і адказным крокам, сведчыць іх сярэдні ўзрост: жанчын – 25, мужчын – 28. Алё ў жыцці часта здараецца так, што цёплыя пачуцці ўзнікаюць і ў маладых, і ў пенсіянераў. 8 нявест пайшлі замуж да паўналецця, яшчэ 15-ці – толькі споўнілася 18. У гэтым жа ўзросце ажаніліся і 2 юнакі. Запаветную пячатку ў пашпартах паставілі таксама 3 жаніхі і 2 нявесты, якім споўнілася больш як 60 год. Пераважную колькасць новых сем’яў стварылі беларусы. 16 шлюбаў зарэгістравана з іншаземцамі (у спадарожнікі жыцця выбіралі грамадзян Ра-сійскай Федэрацыі, Украіны, Малдовы, Арменіі і Азербай-джана). На жаль, 38 пар, якія не мелі агульных непаўналетніх дзяцей і маёмасных спрэчак, скасавалі афіцыйныя адносіны. За пераменай прозвішча звярнуліся 15 чалавек, за ўстанаўленнем бацькоўства – 61.

За 10 месяцаў года Лунінеччына страціла 720 сваіх жыхароў. У райцэнтры выдадзена 185 пасведчанняў аб смерці, у Мікашэвічах – 111, у Дварэцкім сельвыканкаме – 77, Лунінскім – 51, Чучавіцкім – 45, Гарадоцкім – 42, Бастынскім і Лахвенскім – па 41 у кожным, Дзятлавіцкім – 37, Вулькаўскім – 32, Сінкевіцкім – 30, Багданаўскім – 16, Рэдзігераўскім – 12. Сярэдні ўзрост нябожчыкаў склаў: сярод мужчын – 66 год, сярод жанчын – 77. Шануйце блізкіх і гаварыце цёплыя словы, пакуль яны жывыя…

 

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.