Дэкада «дзяржтэхагляд»

пройдзе ў перыяд з 21 па 30 лістапада.

Яе ініцыятарамі выступілі УДАІ МУС, УП «Белтэхагляд» і Транспартная інспекцыя Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь. Асноўная мэта – узмацненне кантролю за своечасовым праходжаннем дзяржаўнага тэхнічнага агляду транспарт-ных сродкаў і прыцягненне ўвагі аўтаўладальнікаў да  падтрымання аўтамабіляў у спраўным стане.

Складзены план сумесных рэйдаў, узгоднены маршруты патрулявання. У першую чаргу пад увагу трапяць аўтамабілі, якія эксплуатуюцца без дазваляльнай наклейкі на ветравым шкле. Таксама ў абавязковым парадку будуць правярацца транспартныя сродкі з бачнымі тэхніч-нымі няспраўнасцямі. У адпаведнасці з указам №483 і набліжэннем зімовага перыяду, пад асаблівы кантроль трапіць стан шын аўтатранспарту. Аўтаўладальнікам, якія выкарыстоўваюць летнюю гуму, рэкамендуем замяніць яе на адпавядаючую сезону. Асобам, якія эксплуатуюць транспартныя сродкі без своечасова пройдзенага дзяржтэхагляду, пагражаюць штрафныя санкцыі.

Неабходна памятаць, што тэхнічна спраўны аўтамабіль дазволіць пазбегнуць непрыемнасцей на дарогах, а своечасовае праходжанне тэхагляду дадасць упэўненасці ў надзейнасці транспартнага сродку.

Васіль КАХОВІЧ, інжынер філіяла УП “Белтэхагляд”.

Add Comment

Войти с помощью: