Новы галоўны ўрач

xlebus

Новы галоўны ўрач назначаны ва ўстанове аховы здароўя “Лунінецкая ЦРБ”. Пасаду заняла Святлана Хлебус.

Прадставіў яе начальнік абласнога ўпраўлення аховы здароўя Віктар Міхалоўскі. У сваім выступленні ён нацэліў урачоў і сярэдні медыцынскі персанал на далейшую плённую работу. Гэтага, а таксама больш цеснага далучэння да здаровага ладу жыцця, уключаючы наведванне плавальных басейнаў і лядовай арэны, пажадаў старшыня райвыканкама Аляксандр Пачко.

Віншаванні прагучалі ў адрас былога галоўнага ўрача Ігара Невара, які прыступіў да выканання абавязкаў у якасці дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Аляксандр Коўка

Add Comment