Дакладны разлік – шлях на п’едэстал

Другая адкрытая абласная алімпіяда сярод навучэнцаў устаноў, якія рэалізуюць праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі па спецыяльнасці «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва» запрасіла да ўдзелу лепшых прадстаўнікоў навучальных устаноў Брэстчыны: філіяла БрДТУ “Політэхнічны каледж”, Лунінецкага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа сельскагаспадарчай вытворчасці, Пінскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа імя А.Е. Кляшчова і Кобрынскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа.

У Лунінецкім сельскагаспадарчым каледжы юнакі і дзяўчаты спаборнічалі ў ведах у галіне эканомікі, аховы працы, тэхналогіі будаўніцтва і геадэзіі.

Першы дзень алімпіяды складаўся з тэарэтычнай часткі, дзе ўдзельнікам неабходна было прайсці камп’ютарнае тэсціраванне па розных дысцыплінах, а таксама вырашыць прафесійныя задачы. Другі дзень уключаў вельмі складаную практычную частку па геадэзіі. Канкурсанты рабілі разбіўку на мясцовасці, вуглавыя і лінейныя вымярэнні тэадалітам, выконвалі камеральныя работы і па атрыманых выніках складалі план палігона. Будучыя будаўнікі вельмі прафесійна справіліся з даведзенымі заданнямі.

За дакладнасцю і стараннасцю канкурсантаў назірала кампетэнтнае журы пад старшынствам дырэктара абласнога вучэбна-метадычнага цэнтра прафесійнай адукацыі Дзмітрыя Шкілюка. Барацьба была вельмі напружанай. Па выніках набраных балаў дыпломам І ступені ўзнагароджаны Дзяніс Гаргун (Кобрынскі дзяржаўны політэхнічны каледж), дыпломам ІІ ступені – Аляксандр Неўдах (Лунінецкі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж сельскагаспадарчай вытворчасці), дыпломам ІІІ ступені – Канстанцін Макарэвіч (Кобрынскі ДПК). Акрамя таго, яны атрымалі грашовыя прэміі ад абласнога камітэта прафсаюза работні-каў аграпрамысловага комплексу, якія ўручыла старшыня райкама работнікаў АПК Вольга Ермалёнак.

Усяго два балы не хапіла да прызавога месца прадстаўніку каманды гаспадароў Раману Косачу, які паказаў лепшы вынік у рашэнні задач і другі – у тэсціраванні. У паспяховым выступленні нашых алімпіяднікаў вялікая заслуга выкладчыкаў спецыяльных дысцыплін Вольгі Клопат і Сяргея Бекеша (на здымку разам з выхаванцамі – Раманам Косачам (першы злева) і Аляксандрам Неўдахам (трэці злева направа).

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.