Пытайце – адказваем

Першая ў гэтым годзе «прамая тэлефонная лінія» са старшынёй райвыканкама прайшла 18 сакавіка. На працягу трох гадзін Аляксандр Пачко вёў дыялог з жыхарамі раёна. Спектр узнятых пытанняў быў дастаткова шырокім – ад добраўпарадкавання да працаўладкавання, хаця тэлефанаваўшых было няшмат.

Жыхар вуліцы Ліней най у райцэнтры патрабаваў яе асфальтавання, на што Аляксандр Мікалаевіч запярэчыў:

– Стан Лінейнай асаб-лівай занепакоенасці не выклікае. У тым жа Лунінцы ёсць вуліцы ў куды горшым стане. Маю на ўвазе раён Пнішча, Залессе ды і іншыя.  У агульнай статыстыцы 48 працэнтаў вуліц райцэнтра маюць гравійнае пакрыццё. Па некаторых пасля дажджу прайсці нельга. Вось куды мы павінны скіраваць сваю ўвагу.

Такія ж тлумачэнні прагучалі і ў адказ на прапанову добраўпарадкаваць праход каля дома №13 па вуліцы Прыпяцкай. А вось прэтэнзіі наконт навядзення парадку на Прывакзальнай плошчы кі-раўнік раёна прыняў, запэўніўшы, што з наступленнем спрыяльных

умоў надвор’я там будзе кардынальна зменена разметка.

Шмат год безвынікова спрабуе знайсці работу па спецыяльнасці адзін з жыхароў райцэнтра. Апошнім часам уладкаваўся ў сацыяльную службу – даглядаў цешчу, інваліда І групы. Аднак пасля праверкі і гэтай работы яго пазбавілі. Спрабаваў уладкавацца на “Палессеэлектрамаш” – адмовілі ў сувязі з аптымізацыяй, хаця вакансіі, быццам бы, ёсць. Былі ў скаржніка і іншыя прэтэнзіі, тлумачэнні на якія ва ўстаноўленым законам парадку павінна даць упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, а таксама аддзел орг-кадравай работы райвыканкама.

У ходзе “Прамой лініі” былі дадзены тлумачэнні наконт мэтазгоднасці выкарыстання чэкаў “Жыл-лё” і іх індэксацыі, а таксама якасці рамонту даху ў доме па вуліцы Давыдава, 3 у пасёлку Сельгастэхніка. Як стала вядома, па названым адрасе аператыўна пабывалі спецыялісты камунальнай службы. Напярэдадні якраз прайшоў моцны дождж. Новых слядоў трапляння вільгаці ў кватэры не заўважана, пра што сведчыць падпісаны жыхарамі акт.

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.