Размова па сутнасці

У дзелавым рэчышчы прайшла сустрэча з дэпутатам па Баравецкай выбарчай акрузе №13, пракурорам раёна Аляксандрам Карлюком у Дзятлавіцкім ЦСДК, куды завіталі работнікі мясцовых сельсавета, урачэбнай амбулаторыі, сельгасарганізацыі, бібліятэкі, дзіцячага сада і сярэдняй школы.

Аляксандр Паўлавіч коратка расказаў вяскоўцам пра аператыўную абстаноўку на Лунінеччыне, акрэсліў змяненні, што ў бліжэйшай перспектыве чакаюць заканадаўчыя нарматыўныя акты. У прыватнасці, будуць да-працаваны Дэкрэт Прэзідэнта №3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства” ад 02.04.2015 г. і Указ №510 “Аб удасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці Рэспублікі Беларусь” ад 16.10.2009 г.

Не па чутках ведае пракурор аб праблемах, якія сёння перажывае калектыў дзяржаўнага прадпрыемства “Дзятлавіцкі”. Вядома, перамен да лепшага хочацца кожнаму яго працаўніку. А таму пэўныя спадзяванні ўскладваюцца на антыкрызіснага ўпраўляючага, пад чыім кіраўніцтвам калектыў здолее дабіцца станоўчых зрухаў. У сваім выступленні А.П. Карлюк закрануў таксама стан дарог і вуліц, навядзенне парадку на зямлі, добраўпарадкаванне тэрыторый каля прыватных падворкаў і адміністрацыйных будынкаў.

Дырэктар Дзятлавіцкай СШ Аляксандр Баўкуновіч падзякаваў госцю за ўважлівыя адносіны да прось-баў вяскоўцаў. Прагучалі цёплыя словы за садзейнічанне ў наладжванні якасці тэлефоннай сувязі ў Бараўцах і Купаўцах. “Вось бы яшчэ гэтыя населеныя пункты звязаць з аграгарадком нармальнай дарогай!”, – пажаданне Аляксандра Уладзі-міравіча прысутныя ў зале падтрымалі дружнымі апладысментамі. “І няхай Савецкую прагрэйдзіруюць!”, “А яшчэ Набярэжную”, “Тады і раён Бяроза, што на станцыі Дзятлавічы. А таксама прыпынак “Сад” – фразы сыпаліся адна за адной. Зразумела, зрабіць усё і адразу немагчыма. Упэўнены, гэта ўсведамляюць і тыя, хто сядзеў у зале ЦСДК. Тым не менш, Аляксандр Карлюк браў на кантроль многія крытычныя заўвагі, паабяцаўшы жыхарам па магчымасці іх вырашыць.

Вельмі слушным па далося выступленне настаўніцы школы Таісіі Мацкевіч, якая звярнулася да дэпутата з экалагічным пытаннем. І датычыла яно раздзельнага збору цвёрдых камунальных адходаў, а таксама ўтылізацыі адпрацаваных батарэек і энергазберагаючых лямпачак. “Нашы дзеці бачаць паво-дзіны дарослых, а значыць, ад нас залежыць, якімі яны вырастуць, – сцвярджала Таісія Барысаўна. – Лічу, што патрэбна ўсталяваць спецыяльныя скрыні для паперы, шкла, пластыку, і асобны кантэйнер – для элементаў сілкавання і лямпачак, каб хлопчыкі і дзяўчынкі з маленства прывучаліся беражліва ставіцца да навакольнага асяроддзя”.

Узяўшы “на карандаш” і гэту прапанову, Аляксандр Паўлавіч цалкам згадзіўся з меркаваннем, што толькі ад дарослых залежыць будучае дзяцей: “У нашых з вамі інтарэсах абараніць сыноў і дачок ад згубнага ўздзеяння інтэрнэту, прапаганды насіл-ля, наркотыкаў і іншых шкодных звычак. Давайце разам выхоўваць годную змену, здольную працаваць на дабрабыт малой радзімы!”.

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.