Вернасць грунтуецца на адказнасці

Інфекцыі, якія перадаюцца палавым шляхам, з’яўляюцца адной з сур’ёзных сацыяльных і псіхалагічных праблем сучаснасці, таму што вызначаюцца

вялікай распаўсюджанасцю, цяжкасцю ўскладненняў і наступстваў для захварэўшых, дрэнным уплывам

на ўзнаўленне патомства, значнымі затратамі на лячэнне і рэабілітацыю. Гутарым з урачом-гінеколагам УАЗ “Лунінецкая ЦРБ” Марынай БУРАЧЭЎСКАЙ.

– Да інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам, адносяцца сіфіліс, ганарэя, мяккі шанкр, ВІЧ, хламідыёз, урэаплазмоз, мікаплазмоз, гарднерэлёз, трыхаманіяз, кандыдоз, герпес, цытамегавірусная і папіломавірусная інфекцыі. На сённяшні дзень вядомая іх колькасць дасягае 30, і кожны шосты жыхар на зямлі пакутуе на якое-небудзь вышэйназванае захворванне.

– Хто часцей трапляе ў спісы пацыентаў?

– Ахвярамі становіцца моладзь ва ўзросце ад 15 да 29 год. У большасці сваёй яны звычайна ўступалі ў неабароненыя палавыя сувязі. Мікраарга-нізмы інфекцый таксама могуць распаўсюджвацца пры пераліванні крыві і перасадцы тканак, пры выкарыстанні агульных шпрыцоў і іголак у момант увя-дзення якіх-небудзь рэчываў, вельмі рэдка – праз прадметы гігіены хворых людзей. Акрамя таго, існуе вялікая верагоднасць, што ў час цяжарнасці і родаў ад маці да дзіцяці могуць перайсці хламідыёз, ганарэя, гепатыт В, ВІЧ і сіфіліс.

– Што павінна насцярожыць чалавека ў сваім самаадчуванні?

– Калі раптам паявяцца сверб і пякота ў вобласці палавых органаў, іх пачырваненне, бародаўкі, язвы, боль, непрыемныя выдзяленні, крывацёк, частае мочаспусканне, неадкладна трэба звярнуцца да ўрачоў. Хаця ў практыцы ёсць выпадкі, калі інфекцыі працякалі бессімптомна. Ці то спачатку ўзнікалі, потым самі па сабе праходзілі, а праз некалькі месяцаў назіралася новая ўспышка, якую справакавалі стрэс, зніжэнне імунітэту, пера-ахаладжэнне.

– Да чаго прывядзе ігнараванне трывожных сігналаў арганізма?

– Пры запушчанай стадыі ў мужчын развіваюцца прастатыт, везікуліт, хранічны ўрэтрыт і іншыя захворванні. Як следства, парушаецца эрэкцыя, наступае бясплоддзе. У жанчын магчымы эндаметрыт, кальпіт, запаленне органаў малага тазу, што могуць звесці да нуля спробы зацяжарыць, самавольных выкідышаў, нараджэння дзіцяці з дэфектамі развіцця. Даведацца, ці ёсць інфекцыя ў арганізме, дапамогуць даследаванні аналізаў, якія робяцца ў скурна-венералагічным дыспансеры, жаночай кансультацыі, уралагічным кабінеце, тэрытарыяльным цэнтры прафілактыкі СНІДу. Дарэчы, абследаванні на ВІЧ праводзяцца не толькі ў спецыялізаваных установах, але і любой паліклініцы ці бальніцы.

– Якое лячэнне інфекцый, што перадаюцца палавым шляхам, сёння прапануюць медыкі?

– Звычайна гэта цэлы комплекс назначэнняў, які ўключае ў сабе імунастымулюючую, антыбактэрыяльную і вітаміна- тэрапіі. Часта выкарыстоўваюцца фізіяпрацэдуры, у тым ліку магнітаакустычныя і лазерамагнітныя. Сучасныя антыбактэрыяльныя і супрацьвірусныя прэпараты спрыяюць хутчэйшаму выздараўленню (курс доўжыцца ад 2 тыдняў да 1,5 месяца). Але вельмі важна, каб лячэнне праходзілі абодва партнёры. У адваротным выпадку заражэнне можа паўтарыцца. Быць верным і адказваць за свае дзеянні – вось што абароніць людзей у першую чаргу.

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.