З прыцэлам на перспектыву

Рабочая паездка на Лунінеччыну старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіла Мясніковіча пачалася з наведвання дзяржаўнага прадпрыемства “Гарадоцкі”.

Падчас размовы з яго кіраўніком Аляксандрам   Епішка Міхаіл Уладзіміравіч цікавіўся сельгаскультурамі, якім аддаюць перавагу ў гаспадарцы, кармавой базай для грамадскага статка, яе збалансаванасцю, а таксама аддачай ад жывёлагадоўлі. Каб мець дакладнае ўяўленне аб становішчы ў “Гарадоцкім”,  госць пабываў не толькі на полі, дзе ішла сяўба ячменю?, але і на новай малочнатаварнай ферме №5.

Пасля гэтага разам з першым намеснікам старшыні аблвыканкама Мікалаем Токарам, старшынёй абласнога Савета дэпутатаў Сяргеем Ашмянцавым, старшынямі: райвыканкама – Аляксандрам Пачко і райсавета – Віктарам Рафаловічам накіраваліся ў КСУП “Міжлескае” і фермерскую гаспадарку “Навіцкіх”. Крыху пазней уражаннямі ад убачанага Міхаіл Мясніковіч падзяліўся з журналістамі.

Перш-наперш, адзначыў, што яго прыезд на Палессе невыпадковы. З’яўляючыся ўпаўнаважаным па Брэсцкай вобласці, ведае, што становішча ў Ганцавіцкім, Лунінецкім і Пінскім раёнах застаецца складаным. Сведчаць пра гэта і паказчыкі мінулага года: па многіх пазіцыях раёны замыкаюць абласную зводку, у той час як сама Брэстчына дэманструе нядрэнныя тэмпы эканамічнага росту. “Менавіта таму было вырашана асаблівую ўвагу звярнуць на ўсе пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця названых раёнаў і, у першую чаргу, на арганізацыю і правядзенне веснавых палявых работ. Па-другое, прасачыць, як рэалізуецца на практыцы Указ №253 Прэ-зідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб мерах па фінансаваму аздараўленню сельскагаспадарчых арганізацый”. І яшчэ адна важная праблема – занятасць насельніцтва”, – растлумачыў М.У. Мясніковіч.

Пабываўшы ў гаспадарках Лунінеччыны, Міхаіл Уладзі-міравіч змог скласці ўласнае меркаванне аб іх становішчы. “Пралікі, вядома, ёсць. Аднак трэба адзначыць, што носяць яны несістэмны характар, пра што сведчаць вынікі работы раёна: вытворчасць малака і мяса буйной рагатай жывёлы павялічваецца, паляпшаюцца паказчыкі па шэрагу іншых пазіцый. Аднак у тым жа Ганцавіцкім раёне гэтага не назіраецца”, – падкрэсліў Міхаіл Уладзіміравіч.

Аналізуючы ход пасяўной, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь выказаў занепакоенасць недахопам мінеральных угнаенняў. Нягле-дзячы на тое, што ў наяўнасці іх маецца больш, чым летась, забяспечанасць не перавышае  75-77 працэнтаў ад патрэбнага. У недастатковай колькасці гербіцыдаў і іншых сродкаў хімічнай аховы раслін. У астатнім ёсць упэўненасць, што веснавая сяўба  пройдзе арганізавана і ў аптымальны агратэхнічны тэрмін.

Прадумана і на належным узроўні на Брэстчыне рэалізоўваюцца палажэнні Указа №253 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб мерах па фінансаваму аздараўленню сель-скагаспадарчых арганізацый”. І гэта пры тым, што 54 з 215-ці сельгаспрадпрыемстваў тут маюць статус праблемных, праходзяць дасудовае аздараўленне ці працэдуру санацыі. Галоўнае, па кожным з іх ёсць дакладна вызначаны алгарытм дзеянняў: яны будуць ці рэфармаваны, ці выстаўлены на продаж, як маёмасны комплекс.

У ходзе рабочай паездкі  па Лунінецкім раёне, адзначыў Міхаіл Мясніковіч,  адбылася сустрэча з патэнцыяльным інвестарам. Галоўнае, што выклікае яго занепакоенасць – ці не звядзецца ўсё пасля набыцця такога маёмаснага комплексу да навязвання ўмоў гаспадарання з боку мясцовых улад?  “Голага адміністрыравання быць не павінна, – упэўнены Міхаіл Уладзіміравіч. – У такіх выпадках усё рэгламентуецца заканадаўчай базай і абавязкова замацоўваецца ў адпаведных дакументах, разлічаных на доўгатэрміновае супрацоўніцтва. Інвестар, вядома ж, будзе спадзявацца на ўласны прыбытак. І ў гэтым няма нічога дрэннага, калі разам людзям будзе забяспечана занятасць і годная заработная плата.

“Знаходзячыся пад уражаннем сустрэч у КСУП “Міжлескае” Міхаіл Мясніковіч сказаў, што ніводная з такіх сельгасарганізацый не будзе пакінута на волю лёсу. “Абнадзейвае тое, што сярод людзей няма ўтрыманскіх настрояў. Яны могуць і хочуць працаваць. У такой сітуацыі і банкам варта перагледзець сваю палітыку ў адносінах да такіх праблемных гаспадарак, знайсці магчымасць фінансава падтрымаць іх, каб працаўнікі змаглі якасна і ў тэрмін завяршыць веснавыя палявыя работы”, – сказаў кіраўнік Савета Рэспублікі.

Пры абмеркаванні праблемы занятасці  М.У. Мясніковіч выказаў думку, што перш за ўсё дапамагаць трэба тым, хто хоча працаваць, і тым, хто спрабуе адкрыць сваю справу. Тых, хто не працуе і не хоча працаўладкоўвацца, трэба прыцягваць да грамадскіх работ, у тым ліку і з частковай аплатай. На Лунінеччыне гэта можа быць догляд за ўзбярэжжамі меліярацыйных каналаў, якіх тут нямала нават у межах населеных пунктаў. Можна задзейнічаць людзей на санітарнай ачыст-цы лясных насаджэнняў, вызваленні іх ад ветравалу, перапрацоўцы дробнатаварнай драўніны, з якой можна атрымаць упаўне кандыцыйны тавар – штакетнік, слупы, тыя ж дровы. “На асноўнай вытворчасці па аб’ектыўных прычынах рабочыя месцы іншы раз скарачаюцца, але вялікай катастрофы ў гэтым няма, бо ёсць мноства іншых накірункаў, дзе могуць быць задзейнічаны працоўныя рэсурсы. І на гэта асаблівую ўвагу трэба звяртаць райвыканкамам і райсаветам”, – канстатаваў Міхаіл Мясніковіч.