Кожны пажарны – герой

Прафесія пажарнага-выратавальніка – адна з тых, якую з упэўненасцю можна і трэба назваць гераічнай. Менавіта гэтыя юнакі і мужчыны першымі працягваюць пацярпелым руку дапамогі ў самай цяжкай жыццёвай сітуацыі, а іншы раз нават пры бязвыхадным становішчы.

Больш як дваццаць год свайго жыцця аддаў службе ў пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 РАНС Ігар НАСКОВІЧ:

– Ніколькі не шкадую, што выбраў гэту прафесію. У нас няма выпадковых людзей, кожны  свядома носіць форму і ў любую хвіліну прыйдзе на дапамогу, нават калі не будзе пры выкананні  службовых абавязкаў. Галоўная задача пажарнага — быць там, дзе людзі чакаюць ад цябе падтрымкі і выратавання.

Add Comment

Войти с помощью: