Прафесійнае свята адзначылі супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях

Асабовы састаў РАНС з прафесійным святам павіншаваў начальнік аддзела Эдуард Санюковіч.

Ва ўрачыстай абстаноўцы ён уручыў Ганаровую грамату раённага Савета дэпутатаў Андрэю Баўкуновічу. Падзячнага ліста райвыканкама ўдастоены Сяргей Сыцэвіч. Нагрудным знакам «Выдатнiк» узнагароджаны старшына ўнутранай службы Віктар Чарнавокі. Чарговае спецыяльнае званне прапаршчык атрымалі Аляксандр Насеня і Віктар Зылевіч, старшы сяржант – Аляксандр Грыцкевіч. Важным стаў гэты дзень і для сяржанта Сяргея Ванюка, які прыняў прысягу. Таксама калектыву РАНС прадставілі новых супрацоўнікаў. Так, на пасаду першага намесніка начальніка аддзела, начальніка інспекцыі нагляду і прафілактыкі прызначылі падпалкоўніка ўнутранай службы Васіля Піліпчука, які да гэтага служыў у Бярозаўскім РАНС. Першае працоўнае месца чакае маладога спецыяліста Аляксандра Скрыпеля, які з дня на дзень прыступіць да абавязкаў начальніка каравула пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №2 г. Мікашэвічы.

 

Add Comment