Улічваючы інтарэсы людзей

Закончылася другая сесія Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Аб яе рабоце расказвае сенатар Ніна Дударга:

– Усяго на павестцы дня заключнага пасяджэння было больш за 20 пытанняў. Адобрылі ўнясенне змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы па пытаннях дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей. У прыватнасці, памер выплат па догляду за дзіцём ва ўзросце да трох год будуць пераглядаць два разы ў год – 1 студзеня і 1 жніўня. Таксама замацавана права жанчын атрымліваць дапамогу па цяжарнасці і родах, калі яны сталі на ўлік не толькі ў дзяржаўных, але і іншых установах аховы здароўя.

Адаб’юцца на даступнасці і якасці аказання насельніцтву юрыдычнай дапамогі папраўкі ў закон “Аб адвакатуры і адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь”. Больш празрыстым і канкурэнтным стане рынак аўтамабільных перавозак. Адобраны таксама праект закона “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Крымінальны і Крымінальна-працэсуальны кодэксы Рэспублікі Беларусь”. Адзін з блокаў законапраекта накіраваны на рэалізацыю заключэння Канстытуцыйнага суда. Ён датычыць нормаў, якія дазваляюць органу, які вя-дзе крымінальны працэс, у выпадку смерці падазраваемага ці абвінавачваемага, адмовіць ва ўзбуджэнні крымінальнай справы, а па заведзенай – спыніць папярэдняе расследаванне ці вытворчасць без згоды родных. Каб пазбегнуць супярэчнасцей прапанавана замацаваць прававы статус блізкіх людзей у якасці прадстаўнікоў памершага і рэгламентаваць іх правы і абавязкі.

Пры разглядзе пытання павесткі дня аб развіцці прыярытэтных напрамкаў навукі як умовы нацыянальнай бяспекі краіны члены Савета Рэспублікі разам з прадстаўнікамі НАН Беларусі абмеркавалі дзеючае заканадаўства. Таксама разгледжаны шэраг законапраектаў аб ратыфікацыі, у тым ліку паміж урадамі нашай краіны і Славацкай Рэспублікі аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў выпадку надзвычайных сітуацый, з Ісламскай Рэспублікай Пакістан – аб паветраным паведамленні, Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі – аб узаемнай абароне сакрэтнай інфармацыі, Малдовай – аб сістэме садзейні-чання ўзаемнаму гандлю і іншыя.

Усяго адобрана 34 праекта законаў, прыняты да ведама адзін Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.