Каля 400 тысяч рублёў выдзелена з раённага бюджэту на прывядзенне ў належны стан вуліц райцэнтра

Такім для дарожнікаў з’яўляецца ўтрыманне вуліц і дарог у належным стане. Па іншаму быць не павінна. У гэтым перакананы дырэктар ДРБУ-101 Аляксандр Трухноў, які на працягу 7 год узначальвае прадпрыемства.

У цяперашні няпросты ў эканамічным плане час, бясспрэчна, цяжка ўсім. Ад умення кіраўніка праявіць дзелавую хватку, настроіць калектыў на працоўную хвалю, вызначыць прыярытэты, у агульным і залежыць поспех. Усе нюансы работы дарожнікаў Аляксандр Мікалаевіч ведае не па чутках. Яго вопыт, лідарскія якасці, плюс, па водгуках падначаленых, адказнасць і ўменне ладзіць з людзьмі, вызначаюць перспектыўны курс развіцця прадпрыемства. Зараз яно працуе рэнтабельна і прыбыткова.

Гэты юбілейны для луні-нецкіх дарожнікаў год (у снежні прадпрыемства адзначыць 60-ую гадавіну з дня заснавання) праходзіць на пазітыве. Усе праграмы па рамонце і ўтрыманню дарог рэалізуюцца паспяхова. Для гэтага ў ДРБУ-101 ёсць у неабходных аб’ёмах працоўны рэсурс, спецыяльнае абсталяванне, тэхніка і матэрыялы.

Стыль работы прадпрыемства – не ўхіляцца ад цяжкасцей, а знаходзіць аптымальныя шляхі іх вырашэння. Верагодна таму, аб’ём работ, які выканаў калектыў з пачатку года, уражвае. Здолелі закрыць праблемныя зоны: пад’езды да аграгарадкоў Дзятлавічы і Палескі, участак у Азярніцы. У бліжэйшы час плануюць прыступіць да асфальта-бетоннага пакрыцця дарогі Вічын – Цна – Дрэбск. Улічваючы, што сёлета раённае свята хлебаробаў адбудзецца ў Вульцы 2, не застануцца па-за ўвагай цэнтральныя вуліцы аграгарадка – Кастрычніцкая і Палясочная.

З раённага бюджэту выдаткавана каля 400 тысяч рублёў на прывядзенне ў належны стан вуліц райцэнтра. Гожы выгляд набылі Гомельская, Давыдава, Неў-скага, Лісовіча, часткова – Віленская, завулак Бальнічны, аднавілі пад’езд да гарадскіх могілак. Зараз працягваюцца работы на Неў-скага, Чырвонаармейскай і Чапаева. Пачалася адсыпка пясчана-гравійнай сумесі ў новым мікрараёне Баханова. Тут на першым этапе спраектавана 10 вуліц з цэнтральным водазабеспячэннем, падача электраэнергіі будзе ажыццяўляцца з дапамогай трох падстанцый.

– Вядома, дарожнікі вельмі хацелі б, каб больш інтэнсіўна абнаўлялася тэхніка, пастаянна раслі аб’ёмы работы, атрымліваць перамогі ў аўкцыёнах, – расказвае Аляксандр Трухноў. – Але мы добра арыентуемся ў рыначных рэаліях, разумеючы аб’ектыўныя цяжкасці, таму разлік робім на ўласныя рэсурсы, вопыт, шукаем шляхі дадатковых заробкаў для развіцця прадпрыемства – працуем на дагаворных аб’ектах і ў суседніх рэгіёнах. За 8 месяцаў аб’ём падрадных работ склаў 182 працэнты да ўзроўню мінулага года. Так, сёлета бралі ўдзел у будаўніцтве памежнай дарогі Лельчыцкага і Столінскага раёнаў. Асвоілі новы від дзейнасці – укладку бетонных сумесей. Зараз адпаведную работу вядзем на РУВП “Граніт”, дзе на сённяшні дзень аб’ём работ склаў 2,5 тысячы кубаметраў.

Выдатна зарэкамендавалі сябе на ўкладцы тратуарнай пліткі каля магазіна “Санта”. Цяпер лунінецкія дарожнікі задзейнічаны на добраўпарадкаванні тэрыторыі ў 7 тысяч квадратных метраў у ПУТП “Еўрарэйс”. Выкананне гэтых работ ідзе пры дапамозе вялікавагавай тэхнікі, што станоўча адбіваецца на якасці. 

Такі прагматычны падыход дазваляе дабівацца высокіх вынікаў. На прад-прыемстве няма дэфіцыту кадраў, тут працуюць 90 чалавек. У ліку пераваг – стабільныя і годныя заробкі, спрыяльныя ўмовы для працы, добразычлівая атмасфера. ДРБУ-101 моцна стаіць на нагах, і такая стабільнасць надае работнікам упэўненасць у заўтрашнім дні.

– Работа ў дарожнікаў нялёгкая, але патрэбная і вельмі важная як для вадзі-целяў, так і пешаходаў, – канстатуе дырэктар Аляксандр Трухноў. – І ад усведамлення таго, што яна прыносіць людзям карысць, на душы становіцца цёпла.

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.