Дапаможам дзеткам да школы!

Лета, як усё добрае ў жыцці, вельмі хутка заканчваецца, а гэта значыць, што для многіх бацькоў набліжаецца адзін з самых клапатлівых дзён у годзе – 1 верасня.

На падставе рашэння райвыканкама №1051 ад 01.08.2017 года з бюджэту выдзелена сума 64770 рублёў для выплаты аднаразовай дапамогі да навучальнага года 1052 сем’ям, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей (па 30 рублёў на аднаго).

Таксама ў раёне запланаваны шэраг акцый:

у тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага аб-слугоўвання насельніцтва –

«СТРЫЖКА ДА ШКОЛЫ» (з 15 жніўня па 15 верасня) – праводзіцца на бясплатнай аснове кваліфікаваным спецыялістам па папярэднім запісе;

«ЗБЯРОМ ДЗІЦЯ Ў ШКОЛУ» (па 15 верасня) – прыём дзіцячага адзення і абутку;

«ШКОЛЬНЫ РАНЕЦ» (па 31 жніўня) – збор школьных прыналежнасцей і канцылярскіх тавараў праз скрынкі-скарбонкі, размешчаныя ў прамысловых магазінах.

Па ўсіх пытаннях звяртацца на адрас: вул. Фрунзе, 6, каб. 15, 16. Тэлефоны: 2-33-51, 3-46-85.

у райкаме БРСМ –

«У ШКОЛУ З ДОБРЫМ СЭРЦАМ»

Падчас акцыі арганізуецца збор канцылярскіх і спартыўных прылад, іншых неабходных рэчаў для дзяцей, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі:

з 14  па 30 жніўня – вул. Чырвоная, 74  (райкам БРСМ, будынак БТІ, 3-ці паверх);

з 21 па 25 жніўня – вул. Прывакзальная, 2 (каля магазіна «Універмаг»);

29 жніўня – вул. Фрунзе (каля магазіна «Непаседа»);

31 жніўня – вул. Гагарына, 42 (сацыяльна-педагагічны цэнтр раёна).

Звяртаем увагу, што педагогамі сумесна з супрацоўні-камі ўнутраных спраў з 1 па 30 верасня будзе праводзіцца акцыя, накіраваная на выяўленне дзяцей, якія не наведваюць школы, праз рэйдавыя мерапрыемствы, падворныя (пакватэрныя) абходы. Яе эфектыўнасць заключаецца ў своечасовым прадастаўленні дапамогі, а таксама прафілактыцы сямейнага нядобрабыту і сацыяльна небяспечнага становішча хлопчыкаў і дзяўчынак.

Вольга КАЛУГІНА, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама.

Add Comment