Праграма святкавання Дня горада 6 жніўня, нядзеля

9.45-10.00 – ускладанне карзін з кветкамі да абеліскаў (гарадскі сквер);

10.00-11.00 – урачыстае мерапрыемства на стадыёне “Палессе”: прывітальныя словы ад кіраўніцтва райвыканкама, райсавета, гасцей – кіраўнікоў горада-пабраціма, узнагароджванне;

11.00-14.00 – святочная забаўляльная праграма (выступленне клуба “Самурай”; паказальныя выступленні ваеннаслужачых разведвальна-дэсантнай роты 38 гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады; музычная праграма салістаў і творчых калектываў горада (стадыён Палессе);

13.00-14.00 – канцэрт Аляксандра Саладухі;

11.00-14.00 – гульнявая праграма для дзяцей (атракцыёны, спартыўныя спаборніцтвы, гульні, забавы, выстава ўзораў стралковай зброі (стадыён “Палессе”);

11.00-14.00 – дзіцячая гульнявая пляцоўка (вул. Чырвоная, каля Лядовай арэны);

9.00-14.00 – выставы: выстава-продаж вырабаў народнай творчасці і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Мастацтва шчырай душы”, работ навучэнцаў мастацкага аддзялення дзіцячай школы мастацтваў; фотавыстава “Мой горад” (гарадскі сквер);

11.00-14.00 – выстава спецтэхнікі (вул. Савецкая, на стаянцы каля стадыёна, вул. 50 год Кастрычніка);

11.00-14.00 – літаратурна-музычная гасцёўня (паэтычны подыум “Любімаму гораду – нашы таленты”: прэзентацыя зборніка “Літаратурная правінцыя”, кніжныя выставы, дзіцячая літаратурная пляцоўка, буккросінг “Добрыя кнігі – у добрыя рукі”, музейная экспазіцыя, выступленне народнага духавога аркестра, народнага творчага клуба “Муза” (вул. Савецкая, каля гасцініцы);

14.00 – бясплатны кінасеанс – мастацкі фільм “Прыгажуня і пачвара” (кінатэатр “Кастрычнік”);

15.00 – фестываль фарбаў (калор-фэст) (мотадром);

16.00 – адкрыццё Чэмпіянату раёна па футболе (стадыён “Палессе”);

Вячэрняя праграма на пл. Леніна:

18.00-20.00 – музычна-гульнявая “Вясёлка настрою”;

20.00-22.00 – канцэртная “Паючы горад”;

22.00-23.00 – канцэрт артыста беларускай эстрады Дзядзі Вані;

23.00 – святочны феерверк;

23.00-01.00 – танцавальная праграма “Рэспект”.

З 9.00 да 16.00 на стадыёне “Палессе” і па вул. Савецкая будзе арганізаваны выязны святочны гандаль, работа атракцыёнаў.

Для праезду аўтатранспарту будуць перакрыты: с 9.00 да 16.00 – вуліцы Савецкая, Піянерская, 50 год Кастрычніка, з 18.00 – да 01.00 – вуліцы Савецкая (да “Белаграпрамбанка”), Піянерская.

Add Comment