“Палессеэлектрамаш”: пошук новых рынкаў збыту і пагашэнне запазычанасцей

Рухавікі, непадуладныя часу

У канцы васьмідзясятых гадоў мінулага стагоддзя на “Палессеэлектрамашы” штомесяц выпускалі больш як 10 тысяч электрарухавікоў, цяпер – каля 3 тысяч.

Мяняецца час, людзі… Аднак, заводскі касцяк, нягледзячы ні на якія складанасці, застаецца. Работнікі, як і раней, выконваюць свае абавязкі гэтак жа старанна і адказна. 30 год рамонтам абсталявання займаецца слесар-інструментальшчык Рыгор ДУБІНА, амаль 20 – працуе зборшчык электрычных машын і апаратаў Мікалай ГЕРМАНОВІЧ.

На змену старэйшаму пакаленню прыходзіць моладзь. Вось і сёлета на нарыхтоўча-абмотачны ўчастак працаўладкавалі 12 выпускнікоў політэхнічнага каледжа. Пад кіраўніцтвам вопытных настаўнікаў юнакі адточваюць навыкі, атрыманыя падчас вучобы.

Пошук новых рынкаў збыту

і пагашэнне пратэрмінаванай запазычанасці – важныя на сённяшні дзень напрамкі дзейнасці ААТ “Палессеэлектрамаш”. Аб гэтым напярэдадні Дня машынабудаўніка расказаў галоўны інжынер прадпрыемства Эдуард КАРПЦОЎ:

– На працягу апошніх год прадпрыемства знахо-дзіцца ў няпростай экана-мічнай сітуацыі. Разам з тым, жыццё тут не спыняецца. У нас наладжаны выпуск электрарухавікоў спецыяльнага прызначэння, з павышаным слізганнем, для монаблочных помп, шматхуткасных, з убудаванай тэрмаабаронай, з электрамаг-нітным тормазам, аднафазныя для бытавога і прамысловага выкарыстання. Ёсць попыт на асінхронныя выбуховаабароненыя ў чыгуннай станіне, якія выкарыстоўваюцца ва ўстаноўках хімічнай, газавай, нафтаперапрацоўчай прамысловасці. Уся прадукцыя, якая падлягае абавязковай сертыфікацыі, мае адпаведнае пацвярджэнне. Шмат увагі надаем тэхнічнаму стану ўсяго абсталявання, яго ўзялі пад асаблівы кантроль. У нас ёсць 8 намотачных станкоў, якія плануем мадэрнізаваць. Адзін з іх ужо ўкамплектавалі праграмным забеспячэннем. Яго магутнасць – 150 рухавікоў у змену. Плануем набыць дадатковую аснастку, каб пашырыць наменклатуру абмоткі абсталявання. У чэрвені атрымалі сертыфікат адпаведнасці на помпы “Палессе-3”. Акрамя іх, працягваем выпуск электраканфорак, электрапліт, люкаў, паркавых лавак… Спрабуем вырабляць кормарэзкі, якія запатрабаваны ў сельскагаспадарчай вытворчасці, фермерскіх гаспадарках і на прыватных падворках.

За 8 месяцаў экспартныя пастаўкі склалі 818 тысяч долараў ЗША, што складае 177 працэнтаў да ўзроўню адпаведнага перыяду мінулага года. Асноўным экспарцёрам з’яўляецца Ра-сійская Федэрацыя. Параў-наўча нядаўна пачалі супрацоўнічаць з Малдовай. Зараз вядзем перамовы з Украінай. Працягваем пошук новых рынкаў збыту.

Напярэдадні Дня машынабудаўніка на прадпрыемстве па традыцыі арганізуем спартыўныя спаборніцтвы, абавязкова – святочны канцэрт. Лепшыя працаўнікі атрымаюць прэміі. Жадаю ўсім работнікам завода, а таксама ветэранам працы жыццёвай энергіі, здароўя, сямейнага шчасця і ажыццяўлення ўсіх задумак.

Add Comment