«Бывай, лета!»

Нягледзячы на тое, што на двары восень, удзельнікі клуба “Самурай” не вельмі спяшаюцца развітацца з летам, аб чым сведчыць і назва сямейнага спартыўнага свята. Апошнія цёплыя дзянькі выхаванцы Дзмітрыя Карасёва разам з бацькамі і роднымі правялі на беразе маляўнічага возера Чырвонае Ганцавіцкага раёна.

На працягу некалькіх гадзін юныя самураі гулялі ў парны футбол са звязанымі нагамі, засвойвалі турыстычныя навыкі ў “навясной пераправе”, спаборнічалі ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. А пасля смачнага абеду на прыродзе пачалася ўрачыстая частка. Свае ўзнагароды атрымалі пераможцы. Тым, хто паспяхова летам здаў экзамены, уручылі будо-пашпарты (заліковыя кніжкі). Сафію Рудовіч павіншавалі з днём нараджэння, а Раману Нікалаевічу, які стаў пераможцам у намінацыі “Вучань года”, уручылі дыплом.

Add Comment