Кожнаму – доўгае жыццё

Пляцоўка каля магазіна «Санта» у Лунінцы на мінулым тыдні часова ператварылася ў «міні-паліклініку», дзе гараджане і жыхары раёна мелі магчымасць памераць артэрыяльны ціск і вызначыць індэкс масы цела.

– Прафілактычны праект «Здаровае сэрца – залог поспеху», які стартаваў у нашай вобласці ў сакавіку бягучага года, прайшоў у рамках праекта «Лунінец – здаровы горад». Ён накіраваны на тое, каб кожны мог атрымаць максімум інфармацыі пра стан сваёй сардэчна-сасудзістай сістэмы і своечасова звярнуцца за медыцынскай дапамогай, – расказаў галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна Віталь Дзегцяроў.

Трэба адзначыць, што многія з удзельнікаў акцыі трымаюць свой артэрыяльны ціск пад кантролем, самастойна вымяраючы яго дома. У іх ліку – 61-гадовая лунінчанка Алена Гнедзька (на здымку). Падобныя мерапрыемствы яна лічыць неабходнымі і карыснымі: «Людзі часам нават не здагадваюцца, што ў іх праблемы са здароўем. Жывем па прынцыпе, што «само ўсё пройдзе». І не задумваемся, што часам менавіта лічбы артэрыяльнага ціску – першыя паказчыкі развіцця гіпертаніі.

Былі сярод апытаных і маладыя людзі, якія жартавалі, маўляў, ціск падняўся толькі ад убачаных цэн у магазіне. Насамрэч высветліліся пачатковыя праявы хваробы, якія можна перамагчы, перагледзеўшы звыклы рэжым і лад жыцця. На ўсе ўзнікаючыя пытанні адказвала  ўрач-інтэрн Аляксандра Юрко. Таксама ў рамках акцыі былі арганізаваны тэматычная выстава і раздача інфармацыйна-адукацыйных матэрыялаў.

Add Comment

Войти с помощью: