У Мікашэвічах зарэгістраваны соты  па ліку малыш, які нарадзіўся сёлета

Гэтым шчасліўчыкам стаў сын Уладзіміра і Таццяны Ізуіт. Аляксандр з’явіўся на свет 16 верасня сапраўдным волатам – вагой 3950 грамаў і ростам 53 сантыметры. Нараджэнне хлопчыка стала не менш доўгачаканым і радасным падарункам для яго старэйшай сястры Дзіяны. Дзяўчынка з задавальненнем дапамагае маме даглядаць за маленькім брацікам, асабліва, калі тата, фармоўшчык ААТ «Спецжалезабетон», на рабоце.

Шчаслівыя бацькі прымалі віншаванні з папаўненнем у сям’і не толькі ад родных і сяброў. Моцнага здароўя, шчасця і ўсяго самага добрага зычылі ім падчас урачыстай рэгістрацыі дзіцяці прадстаўнікі мясцовай выканаўчай улады. Арганізавала і правяла цырымонію ў рамках мерапрыемстваў святкавання 100-годдзя органаў ЗАГС галоўны  свецыяліст гарвыканкама Кацярына Кулік (на здымку разам з Уладзімірам і Таццянай Ізуіт).

Add Comment

Войти с помощью: