Прайшла пятая раённая спартакіяда сярод працуючай моладзі раёна

Падчас урачыстага адкрыцця і падвядзення вынікаў удзельнікаў віталі намеснік старшыні райвыканкама Анатоль Захаркевіч, кіраўнікі раённых арганізацый: ГА “Белая Русь” – Людміла Казадаева, БРСМ – Ігар Гаргун, аб’яднання прафсаюзаў – Ігар Гапон.

Гімн Рэспублікі Беларусь абвясціў аб пачатку спартакіяды, якая праходзіла па сямі відах спорту. На працягу некалькіх гадзін кіпела напружаная барацьба падчас кожнага в-прабавання. У агульным заліку перамаглі “гранітаўцы”.

Яны ж былі лепшымі ў плавальнай эстафеце, гіравым спорце і більярдзе. Роўна выступіў аддзел адукацыі, які заняў другое выніковае месца. А Наталля Каховіч і Антон Галаўко прынеслі камандзе першае месца ў настольным тэнісе. Дыплома трэцяй ступені ўдастоена Лунінецкая ЖКГ. Прадстаўнікі гэтай зборнай паказалі лепшы вынік у фігурным ваджэнні веласіпеда. Каманда “Водаканала” перамагла ў дартсе, а РАНС – у стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі.

Каманда-пераможца і прызёры ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі ад арганізатараў спаборніцтваў.

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.