Сезон кірмашоў пачынаецца на Лунінеччыне

Адкрыецца ён 7 кастрычніка ў Мікашэвічах.

Аб гэтым паведаміў на арганізацыйным пасяджэнні намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Кавалевіч. У горадзе граніта- здабытчыкаў ён пройдзе па традыцыі на вуліцы Першамайская. Пачатак работы з 8 гадзін раніцы. Уладзімір Міхайлавіч засяродзіў увагу на тым, што прадукцыя на кірмашы павінна быць добрай якасці, мець неабходныя дакументы і дэмакратычныя цэны, а прадаўцы – медыцынскі дазвол да работы.

У нядзелю, 15 кастрычніка, гандаль разгорнецца ў Лунінцы па вуліцы Савецкая. Набыць цвёрдыя кармы і арганічнае ўгнаенне можна будзе на пляцоўцы каля аўтастанцыі.

Да ўдзелу ў кірмашах запрашаюцца вытворцы сель-скагаспадарчай прадукцыі: прадпрыемствы, фермерскія гаспадаркі, індывідуальныя прадпрымальнікі, пчаляры і насельніцтва раёна.

Кірмашы адбудуцца таксама 21.10 у Мікашэвічах і 29.10 – у Лунінцы.

Add Comment