«Шкаліяда»

На пошук юных талентаў накіраваны спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы, якія сталі традыцыйнымі ў нашай краіне.

Да іх далучыліся вучні школ раёна 2006 года нараджэння. На працягу двух дзён яны вялі барацьбу за прызавыя месцы ў чатырох дысцыплінах. У бегу на 60 метраў пераможцамі сталі Алёна Біліба (СШ №1 г. Лунінца) і Максім Цяльпук (Бастынская СШ). У скачках у даўжыню лепшы вынік паказалі Ганна Кавалевіч з Багданаўкі і Яўген Злотнік з мікашэвіцкай СШ №2. Самыя далёкія кідкі мяча ажыццявілі Яўгенія Прыка (СШ №2 г. Лунінца) і Павел Аляшкевіч (СШ №1 г. Лунінца). У дзяўчынак на дыстанцыі 300 метраў першае месца заняла Анастасія Кацуба з Дзятлавіч, на 500-метроўцы ў хлопчыкаў – Максім Цяльпук з Багданаўкі.

Усе пераможцы ўзнагароджаны медалямі абласнога ўпраўлення спорту і турызму.

Add Comment

Войти с помощью: