Свята набліжаецца, конкурс пачынаецца

З 24 лістапада па 29 снежня на Лунінеччыне пройдзе конкурс на лепшае навагодняе афармленне прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, аб’ектаў гандлю і прыватных домаўладанняў.

Па словах намесніка старшыні райвыканкама Руслана Хоміча, яго мэта – прыцягнуць працоўныя калектывы і жыхароў раёна стварыць святочную атмасферу, надаць фасадам будынкаў і дамоў эстэтычны выгляд з дапамогай навагодняй атрыбутыкі (светлавых фігур, сетак, дажджу, цацак, гірляндаў, віншаванняў, устаноўкай жывых і штучных ёлак).

Заяўкі ўдзельнікаў прымаюцца з 11 па 26 снежня па электронным адрасе: ikx@brest.by. У звестках неабходна ўказаць: найменне прадпрыемства – для юрыдычных асоб, для грамадзян – прозвішча, імя і імя па бацьку, кантактны тэлефон і адрас, дадаць фотаздымкі будынкаў ці прылягаючых тэрыторый.

З 27 па 29 снежня журы вызначыць пераможцаў па розных намінацыях сярод аб’ектаў гандлю і грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання і паслуг, прамысловых прад-прыемстваў Лунінца і Мікашэвіч, устаноў аховы здароўя, адукацыі, спорту і турызму, культуры, грамадскіх будынкаў, арга-нізацый і тэрыторый аграпрамысловага і будаўнічага комплексу, транспарту і сувязі, сельсаветаў, сярэдняга і малога бізнесу, прадпрымальнікаў. Асобна будуць вызначаны намінацыі за лепшае навагодняе афармленне ёлкі і прыватнага падворка. Пераможцы атрымаюць Дыпломы і падарункавыя сертыфікаты.

З 1 снежня па 15 студзеня рэкамендавана падсветка вітражоў і вітрын з 16.00 да 8.00 штодня.

Дадаць каментарый

Войти с помощью: