«Трапіць у дзясятку»

На сустрэчу з выпускнікамі навучальных устаноў раёна ў Лунінец завіталі прадстаўнікі ВНУ Брэста.

У Цэнтры дзіцячай творчасці сабраліся каля 90 юнакоў і дзяўчат з 18 школ. Дацэнт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна Яўген Грыцук і кандыдат педагагічных навук Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Наталля Арлова расказалі аб навучальных установах і прэзентавалі відэафільм аб факультэтах і ўмовах навучання.

Госці таксама звярнулі ўвагу будучых абітурыентаў на тое, што пры рэгістрацыі на цэнтралізаванае тэсціраванне і падачы дакументаў у прыёмную камісію па-вінен быць адзін пашпарт. Таму пра яго замену трэба паклапаціцца загадзя.

Прадстаўнікі ВНУ запрасілі выпускнікоў на Дні ад-крытых дзвярэй і раздалі памяткі з інфармацыяй аб навучальных установах.

Выбар прафесіі – адказная справа, таму трэба зрабіць яго правільным і “трапіць у дзясятку”.

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.