Жыццё вартае таго, каб за яго змагацца

У СШ №4 г. Лунінца адбыўся дабрачынны канцэрт у падтрымку нашай зямлячкі  Марыны Грушэўскай, якой неабходна прайсці абследаванне ў ізраільскай клініцы па прычыне анкалагічнага захворвання.

Арганізавалі акцыю па збору сродкаў “З надзеяй – у будучыню” раённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, РАУС і сярэдняя школа №4 г. Лунінца. 

Нягледзячы на працоўны дзень, людзі прыходзілі хоць на пару хвілін, каб аказаць сваё пасільнае садзейнічанне, апусціць у скрыню ахвяраванні, пакінуць запіс пажадання хутчэйшага выздараўлення для Марыны. Некаторыя перадавалі грошы і выказвалі сваю падтрымку жанчыне аса-біста. У рамках акцыі прайшлі дабрачынная латарэя і аўкцыён. Варта адзначыць, што некаторыя набытыя лоты дарылі Марыне, іншыя пускалі ў розыгрыш паўторна.

Як паказаў канцэрт, людзей, гатовых працягнуць руку дапамогі, зрабіць добрую справу, – вельмі многа. Патрэбная сума, з улікам сродкаў, пераведзеных на рахункі, была сабрана.

– Я вельмі ўдзячна арганізатарам і ўсім  неабыякавым жыхарам горада і раёна, дзякуючы якім у мяне з’явілася надзея на тое, што рана ставіць кропку ў няпростай барацьбе, што я магу яшчэ пазмагацца за жыццё, – звярнулася да прысутных Марына Міхайлаўна. – Дзякуй, што падтрымліваеце ў такую цяжкую хвіліну і дапамагаеце не толькі фінансава, але і маральна. Здароўя вам і вашым блізкім.

Пасля абследавання Марыну Грушэўскую чакае лячэнне, на якое ўсё яшчэ патрэбны грошы. Нагадваем, што дапамагчы можна, папоўніўшы дабрачынныя рахункі. Яны адкрыты ў цэнтры банкаўскіх паслуг 119 – г. Лунінец, вул. Гагарына, 31; УНП 200287840; МФА AKBBBY21121:

беларускія рублі – транзітны рахунак BY50AKBB38193821006001200000 на дабрачынны рахунак BY96АКВВ31340000094811220135;

долары ЗША – транзітны рахунак BY17AKBB38193821049091200000 на дабрачынны рахунак BY71AKBB31340000099031220135.

Прызначэнне плацяжу: Грушэўская Марына Міхайлаўна, на абследаванне і лячэнне.

Грошы можна пералічыць на банкаўскую картку «Беларусбанк»: №4255 2001 7294 2211, тэрмін дзеяння да 05/19.

Скрыня для добраахвотных ахвяраванняў устаноўлена таксама ў аддзеле рэкламы рэдакцыі газеты «Лунінецкія навіны».

Наш адрас: г. Лунінец, пл. Леніна,12.

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.