100 год на службе ў дзяржавы

Векавы юбілей адзначылі органы дзяржаўнай бяспекі краіны.

20 снежня – у дзень прафесійнага свята – адбылася  ўрачыстасць у гарадскім Доме культуры. Прадстаўнікі ўлады, працоўных калектываў, грамадскасці прыйшлі сюды, каб павіншаваць супрацоўнікаў міжраённага аддзела Камітэта дзяржаўнай бяспекі.

Да сабраўшыхся звярнуліся старшыня райвыканкама Аляксандр Пачко і райсавета – Віктар Рафаловіч, якія ўручылі вышэйшыя ўзнагароды раёна людзям, прысвяціўшым сябе служэнню Айчыне. Шчырыя віншавальныя словы прагучалі з вуснаў пракурора раёна Аляксандра Карлюка, начальніка РАУС Юрыя Лемяшэўскага, старшыні Мікашэвіцкага гарвыканкама Галіны Сыцэвіч, намесніка генеральнага дырэктара РУВП “Граніт” Маргарыты Сераокай.

Сваю творчасць дарылі ўдзельнікам святочнага мерапрыемства самадзейныя артысты.

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.